Кацярына Уладзіміраўна Лушнеўская (нар. у годзе) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Біяграфічныя звесткі Скончыла ў 2006 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Нямецкая мова. Англійская мова». У 2007 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)». Пасля навучалася ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)» абараніла 10 студзеня 2020 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Песня пра Нібелунгаў» у кантэксце заходнееўрапейскай эпічнай традыцыі: жанравыя і кампазіцыйна-стылёвыя асаблівасці». Навуковы кіраўнік - Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.
З 2006 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. З 2021 года працуе на пасадзе загадчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням гістарычнага і параўнальнага літаратуразнаўства, гісторыі нямецкай літаратуры часоў сярэднявечча і Новага часу, у прыватнасці «Песні пра Нібелунгаў» і інш. Сярод іншага, вывучае народны гераічны эпас, ягоныя жанравыя асаблівасці, кампазіцыйная структура, мастацкі час і прастора, ідэю лёсу у ім, эпічную свядомасць, павароты сюжэту, «нібелунгаў стыль», аўтарскі голас і інш.
Бібліяграфія
Выбраныя навуковыя артыкулы Композиционно-жанровая характеристика «Песни о нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2009. – № 1. – С. 128–132. Топография «Песни о нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Вестник Полоцкого государственного университета. - 2011. – № 2. – С. 28–34. Христианские и языческие мотивы в средневековом эпосе / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2012. – № 2. – С. 9–12. «Многопластовость» в современном «нибелунговедении» (на материале исследований XXI века) / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2013. – № 2. – С. 54–58. Роль авторского начала в «Песни о Нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2014. – № 2. – С. 6–10. Образ Кримхильды в системе героических образов «Песни о Нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2015. – № 2. – С. 15–19. Система эпических персонажей «Песни о Нибелунгах» сквозь призму идеи судьбы / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2016. – № 2. – С. 14–19. «Радзівіліяда» Я. Радвана ў эпічнай традыцыі Еўропы (на прыкладзе параўнальнага аналізу з «Песняй пра Нібелунгаў») / К. У. Лушнеўская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2016. – № 10. – С. 22–26. Композиционные приемы в «Песни о Нибелунгах» / Е. В. Лушневская // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2018. - № 10. – С. 44–48.
Вучэбна-метадычныя выданні Практика устной и письменной речи немецкого языка: учеб.-метод. компл. В 2 ч. Ч. 1 / И. В. Логвинова, Е. В. Лушневская, Э. А. Прусовская. – Новополоцк: ПГУ, 2009. – 268 с.
Спасылкі Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Профіль аўтара на ELIBRARY.RU Профіль аўтара ў Google Scholar
Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук