Рыжскі завулак (, ) — завулак у паўночна-ўсходняй частцы горада Наваполацка ў мясцовасці Копцева.
Апісанне Працягласць складае каля 300 метраў. Пачынаецца ад кальцавога скрыжавання аўтамабільнай дарогі (Віцебск — Наваполацк — мяжа з Латвіяй) і вуліцы Калініна ля маста праз Заходнюю Дзвіну, цягнецца на паўночны ўсход у бок чыгункі Полацк — Даўгаўпілс. Побач знаходзіцца чыгуначная станцыя Рапнянская. Жылая забудова адсутнічае, па гэтым адрасе значацца выключна прамысловыя, складскія, адміністратыўныя, гандлёвыя і іншыя нежылыя будынкі.
Гэта фактычна адзіная вуліца Наваполацка, размешчаная на правым беразе Заходняй Дзвіны (без уліку пасёлкаў Міжрэчча і Баравуха, якія адміністрацыйна таксама адносяцца да Наваполацка).
Сацыяльныя аб’екты Прадуктовыя крамы Крамы будаўнічых матэрыялаў Ветэрынарная клініка Аўтарамонтныя майстэрні
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка Катэгорыя:Завулкі