Шылава або Шыдлава, часам Шыдлоў, таксама Шы́лува (, , раней таксама ) — мястэчка ў Літве, у гістарычнай вобласці Жамойці. Цэнтр сянюніі ў Расейнскім раёне Ковенскага павета. Месціцца за 20 км на поўнач ад Расейнаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Шылава ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1457 годам у сувязі з будаўніцтвам Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і апосталаў Пятра і Барталамея вялікалітоўскім шляхцічам Пятром Гедыгольдавічам. Пазней мястэчка стала вядомым дзякуючы фэсту Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Напісанне старабеларускай мовай: Шилово, Шидлово. Згадваецца як паселішча пры тракце з Расейнаў да Шавель.

З прыходам Рэфармацыі ў XVI стагоддзі мноства жыхароў Шылава навярнуліся ў кальвінізм, а касцёл быў разрабаваны і ўрэшце закрыты. Апошні пробашч, Ян Галубка, закапаў рэліквіі і дакументы побач з касцёлам. Паводле легенды, у 1608 годзе дзецям, якія пасвілі авечак, нібы аб’явілася Панна Марыя, паказаўшы месца, дзе закапаныя дакументы. У 1622 годзе з іх дапамогай каталікі здолелі вярнуць сабе касцёл. На месцы аб’яўлення паўстаў драўляны касцёл і стаў ладзіцца фэст, а абраз Дабраславёнай Панны Марыі з Божым Дзіцём стаў лічыцца цудадзейным. У 1786 годзе была збудавана базіліка Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, якая захавалася да нашага часу.

Пад уладай Расійскай імперыі Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года ў складзе Расійскай імперыі.

За расійскім часам ў Шылаве распаўсюджвалася літаратура, якую дастаўлялі кніганошы з Прусіі, таму расійскія ўлады забаранілі святкаванне фэсту.

Найноўшы час

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы. З атрыманнем незалежнасці аднавілася традыцыя правядзення фэсту. Пасля далучэння Балтыкі да СССР у 1940 годзе савецкія ўлады спрабавалі забараніць традыцыю, аднак канчаткова не здолелі гэтага зрабіць. Напрыклад, у 1979 годзе падчас пілігрымкі КДБ перакрыла ўсе дарогі да Шылавы з прычыны нібыта эпідэміі свіной чумы.

Пасля аднаўлення незалежнасці Літвы ў 1990 годзе аднавіўся і старажытны фестываль у гонар Дзевы Марыі, на які збіраліся пілігрімы з розных кутоў краіны. У 1993 годзе падчас візіту ў Літву Папа Ян Павел II пабываў у пілігрымцы да касцёлу Дзевы Марыі ў Шылаве. На дзясятую гадавіну папскага візіту была адкрытая новая ўстанова для пілігрымаў і семінарыстаў пад назвай «Дом Яна Паўла II» ().

Славутасці Барочны (1760—1786) Неагатычная капліца (1912—1924)

Вядомыя асобы Язэп Аляшкевіч (1777—1830) — беларускі і польскі мастак. Мендэль Закс — яўрэйскі рабін. Эймунтас Някрошус (1952—2018) — савецкі і літоўскі рэжысёр.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі