Яба́цька (), мн. л. ябацькі — зборнае паняцце ў беларускай і рускай мовах для абазначэння прыхільнікаў культу асобы Аляксандра Лукашэнкі і яго палітычнага рэжыму. Узнікла ў жніўні 2020 года на фоне масавых пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Шырока ўжываецца ў беларускім грамадстве і сродках масавай інфармацыіФотофакт: «Ябатьки» испортили авто стоимостью от $200 тысяч.

Паходжанне назвы

9 жніўня 2020 года ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары, адразу пасля якіх пачаліся самыя масавыя акцыі пратэсту ў гісторыі краіны, якія ахапілі ўсю яе тэрыторыю. Улады абвясцілі пра чарговую перамогу Аляксандра Лукашэнкі ў першым туры. На вуліцы выйшлі сотні тысяч праціўнікаў Лукашэнкі, якія лічылі што перамогу на выбарах атрымала Святлана Ціханоўская, ім гвалтам і зброяй супрацьстаялі сілавы блок рэжыму і войска Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым відавочная падтрымка Лукашэнкі сярод грамадства адсутнічала, публічных святкаванняў ці выхаду на вуліцу не было.

28 ліпеня 2020 года, блогер LIFTADOR запусціў на платформе ЦікТок флэшмоб з хэштэгам «ямыбацька», для аб’яднання людзей з праўладнай пазіцыяй, тэг стаў набіраць папулярнасць.

19 жніўня 2020 года Telegram-канал «Пул Первого», які кіруе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваў стыкеры ў яго падтрымку «ЯМыБатька». Стыкеры былі зробленыя ў рускамоўным напісанні слова бацька праз літару ТTelegram-канал опубликовал стикеры в поддержку Лукашенко с овцами и ОМОН. У Беларусі паняцце «бацька» датычна Лукашэнкі масава не ўжываўся з 1990-х гадоў, таму ёсць думка, што гэты слоган — вынайдзены расійскімі палітычнымі тэхнолагамі і прапагандыстаміОливки и ябатинг. Понятный словарик протестов-2020 Двойка за пиар. Топ-5 ошибок Лукашенко . 21 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што замест беларускіх супрацоўнікаў дзяржаўнага тэлебачання, якія звольніліся ў знак пратэсту супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах і беспрэцэдэнтнага гвалту пасля іх, будзе працаваць «рускі дэсант»«Я-батька» не сработал. В России оценили эффективность российских pr-экспертов, приехавших в Беларусь . У далейшых малаколькасных мітынгах за Аляксандра Лукашэнку, на якія рэжым звозіў работнікаў бюджэтнай сферы з усёй краіны, таксама выкарыстоўваліся плакаты з надпісамі «ЯМыБатька».

Неўзабаве праціўнікі рэжыму Лукашэнкі скарацілі тэрмін да «ЯБацька», які адразу атрымаў адмоўную канатацыю праз асацыятыўнасць са словам «ябаць», якое паходзіць ад праславянскага слова «*jěbati» і мае значэнне «здзяйсняць палавы акт». Праз відавочнасць нецэнзурнай немілагучнасці гэты выраз хутка стаў прадметам гумару і пародый. Прыхільнікі Лукашэнкі адмовіліся ад слогана, аднак яно замацавалася ў беларускай грамадскай прасторы.

Выкарыстанне 24 снежня 2020 года ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў, лаяльны да рэжыму Лукашэнкі, у эфіры дзяржаўнага тэлеканала АНТ назваў сябе «ябацькай» на пытанне тэлевядучага «вы — ябацька?».

У 2021 годзе з’явіўся тэрмін ябацюшка для абазначэння праваслаўных святароў Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, прыхільнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і гвалту супраць яго праціўнікаўСустрэлі ў тэлеграме новае слова: ябацюшка. Еўрарадыё.

Актывісты, блогеры і аб'яднанні З восені 2020 года сфарміраваўся рух апанентаў паславыбарчых пратэстаў, якія выступалі як арганізавана ў рамках пэўных ініцыятыў, так і асобна. На фоне праўладных аўтапрабегаў, мітынгаў і іншых акцый утварыліся аб'яднанні «Патрыёты Беларусі», «Народна-партыятычны рух «Спектр»», «Цэнтр новых медыя», «Саюз блогераў Беларусі», «Інфаспецназ», «Сістэмная праваабарона». Пэўную медыйнасць і папулярнасць набылі блогеры і актывісты В. Бондарава, А. Курхінен, А. Голікаў, Т. Сідаровіч, Сцюша Тайм, А. Шабашоў, Ю. Увараў. Рух «Спектр» У жніўні 2020 года пляцоўка насупраць ГЦ «Спектр» на праспекце Незалежнасці актыўна выкарыстоўвалася ўдзельнікамі пратэсту для правядзення акцый салідарнасці. З восені 2020 года там раз на тыдзень сталі праводзіць мітынгі ў падтрымку дзеючай улады, арганізаваныя Сяргеям Гамолкам. Праз пэўны час група сталых удзельнікаў гэтых акцый стала называць сябе народна-патрыятычным рухам «Спектр»Старонка «Народна-партыятычны рух «Спектр»» УКантакце. Рух не мае пэўнай палітычнай праграмы або пэўна акрэсленай ідэалогіі, але трымаецца поглядаў панславізму і падтрымкі знешняй палітыкі Расіі і Беларусі на сучасным этапе«К нам может прийти коммунист, к нам может прийти монархист. К нам пришёл Гайдукевич». Рассказываем про движение «Спектр» (СТБ). Акрамя мітынгаў на азначанай пляцоўцы рух праводзіць сустрэчы ў іншых месцах, а таксама арганізоўвае суботнікі.

Па стане на 2023 год частка ўдзельнікаў «Спектра» пакінула рух і абвінавацілі ў сувязі з гэтым С. Гамолку ў аўтарытарызмеСила в правде. Часть 1, часть 2, часть 3, часть 4, часть 5.

Гл. таксама Цітушкі Саша 3%

Спасылкі «Один „ябатька“ отравит весь коллектив». Что думают эйчары о политике в офисе

Катэгорыя:Ідэалагічныя клішэ Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020)