«Esprit» — беларускі рок-гурт.
Гісторыя Гурт быў створаны на мяжы 2006—2007 гадоў. Да гэтага ўдзельнікі гурта працавалі ў складзе іншых праектаў. Такім чынам, творчы і канцэртны вопыт музыкаў налічвае ўжо каля 8 гадоў. Вакалісткай гурта з’яўляецца Анастасія Някрасава, таксама ў складзе гурта ёсць гітарыст, басіст, клавішнік і ўдарнік.
Перамог у намінацыі «Адкрыццё году» на цырымоніі «Рок-каранацыя 2008». Пераможцу ў намінацыі вызначалі наведвальнікі музычнага партала «Тузін Гітоў» на працягу некалькіх тыдняў. Акрамя таго, на цырымоніі гурт атрымаў і дадатковы прыз ад студэнцкага сайта univer.by.
17 чэрвеня 2012 года прынялі ўдзел у канцэрце рок-гуртоў «Жывы рок», які адбыўся пры падтрымцы тэлеканала АНТ на тэрыторыі Мірскага замка.
Склад Анастасія Някрасава — вакал
Дыскаграфія
Удзел у зборніках Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009), трэкі «Da Sinih Skałaŭ», «Znajdzi Mianie»
Відэакліпы «Знайдзі мяне», — Зміцер Сасноўскі (2009) Зноскі
Спасылкі
Esprit на repa.by
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі