«Variety» (у перакладзе з англійскай мовы «разнастайнасць») — амерыканская медыя-кампанія, якая належыць «Penske Media Corporation».

«Variety» была заснавана Сімам Сільверманам у 1905 годзе ў Нью-Ёрку. Кампанія займалася выданнем штотыднёвай газеты, якая пісала пра тэатр. У 1933 годзе кампанія пачала выпускаць яшчэ адну газету — «Daily Variety». Выданне базіравалася ў Лос-Анджэлесе і паведамляла пра падзеі ў кінаіндустрыі. Сайт «Variety.com» публікуе свежыя навіны ў свеце шоу-бізнеса, рэцэнзіі, інфармацыю пра касавыя зборы, відэа- і фотаматэрыялы, а таксама базы дадзеных з цітрамі, графікамі здымак і архівам, самыя раннія запісы якога адносяцца да 1905 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Часопісы ЗША Катэгорыя:Часопісы на англійскай мове Катэгорыя:З’явіліся ў 1905 годзе