Экіманская вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне актыўнага будаўніцтва катэджнай забудовы. Цягнецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход паралельна вуліцы Славянскай і перасякаючы вуліцу Падворную ад вуліцы Межавой да вуліцы Вербнай з запланаваным працягам у паўднёва-ўсходнім кірунку. Працягласць вуліцы станам на сёння складае каля 600 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.

Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка

Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка