Джыл Трэйсі Байдэн (), народжаная Джэйкабс (); нар. 3 чэрвеня 1951, Хамантан, Нью-Джэрсі) — амерыканскі педагог, Першая лэдзі ЗША з 20 студзеня 2021 года, Другая лэдзі ЗША з 2009 па 2017 гады. Жонка 46-га прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Біяграфія Нарадзілася ў Хамантоне, штат Нью-Джэрсі, вырасла ў штаце Пенсільванія. Яна выйшла замуж за Джо Байдэна ў 1977 годзе і стала мачахай для двух яго сыноў ад папярэдняга шлюбу. У 1981 годзе ў іх нарадзілася сумесная дачка Эшлі.

Ступень бакалаўра здабыла ў Дэлавэрскім універсітэце, ступень магістра — ва Уэст-Чэстэрскім універсітэце і Універсітэце Вільянова, доктарскую ступень атрымала ў Дэлавэрскім універсітэце. На працягу трынаццаці гадоў працавала настаўнікам англійскай мовы. З 1993 па 2008 год выкладала англійскую мову ў Дэлавэрскім тэхнічным каледжы. З 2009 года з’яўляецца прафесарам Грамадскага каледжа Паўночнай Вірджыніі. Займаецца грамадскай дзейнасцю і дабрачыннасцю.

Катэгорыя:Першыя лэдзі ЗША