Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту () — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова. Універсітэт размешчаны ў Харкаве.

Гісторыя 12 чэрвеня 1930 года пастановай Савета Народных Камісараў УССР быў створаны «Харкаўскі эксплуатацыйна-цягавы інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту». У новым інстытуце прыступілі да заняткаў 432 студэнты.

У 1932 годзе навучальная ўстанова была перайменавана ў «Харкаўскі эксплуатацыйна-механічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту», а восенню 1933 года — у «Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту».

У 1993 годзе інстытут стаў называцца «Харкаўскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту».

У 2001 годзе ВНУ стала «Украінскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту».

У 2014 годзе ўстанова перайменавана ва «Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту».

Структура Факультэт будаўніцтва Факультэт інфармацыйна-ўпраўленчых сістэм і тэхналогій Механіка-энергетычны факультэт Факультэт кіравання працэсамі перавозкі Эканамічны факультэт

Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Харкаў Катэгорыя:Універсітэты Харкава Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава