Васіль Пятровіч Рагуно́віч (нар. ) — вучоны ў галіне гідратэхнікі, доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (2011Поздравляем! ВАК Республики Беларусь: Присвоила звание // Весці БНТУ).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Маркава (сучасны аграгарадок, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1965 годзе. З 1961 года ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, з 1971 года на пасадзе загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па матэматычным мадэліраванні руху вады і дамешкаў у вадацёках, стварэнню сродкаў аўтаматычнага вымярэння якасных і колькасных характарыстык вады, па распрацоўцы аўтаматычных вымяральных і кіруючых сістэм для басейнаў рэк, нафтаправодаў з выкарыстаннем касмічных тэхналогій і інш.
Сярод апублікаванага: Автоматизация математического моделирования движения воды и примесей в системах водотоков. — Л.: Гидрометеоиздат, 1989. Гидравлическая изоляция в грунтах радиоактивных отходов: методическое пособие по выполнению курсовых и дипломных проектов для студентов специальностей 1-70 04 01 «Водохозяйственное строительство», 1-70 07 01 «Строительство тепловых и атомных станций» — Мн.: БНТУ, 2011. — SBN 978-985-525-613-8
Студэнтка і выпускніца В. А. Іванкова пад кіраўніцтвам В. П. Рагуновіча ўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў 2011 года Рэспублікі БеларусьСписок авторов работ Республиканского конкурса 2011 года РБ по вузам, секциям и категориям .
Літаратура
Спасылкі
Кафедра: Гидротехническое и энергетическое строительство, водный транспорт и гидравлика // Сайт БНТУ База патентов Беларуси
Катэгорыя:Гідратэхнікі Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне