Комме́рческий курье́р () — рэгіянальная газета. Заснаваная ў 1991 годзе. Выходзіць на рускай мове ў Бабруйску адзін раз на тыдзень у сераду (пэўны час выходзіла яшчэ і па суботах). Галоўны рэдактар — Таццяна Новік. Публікуе матэрыялы пра грамадскае і культурнае жыццё горада, рэкламу. Мае раздзелы прысвечныя краязнаўству («Скрижали»; галоўны аўтар — Галіна Чырук), праваслаўю і Бабруйскай епархіі («Православный вестник»), навінам грамадска-культурнага жыцця Беларусі і іншаму. Рэдакцыя размяшчаецца на адрасе г. Бабруйск, вуліца Чангарская, 81/25.
Спасылкі Афіцыйны сайт газеты
Катэгорыя:газеты Бабруйска Катэгорыя:1991 год у Бабруйску Катэгорыя:Газеты Бабруйска на рускай мове