«Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» () — саўндтрэк Аляксандра Дэспла да аднайменнага фільма 2003 года.
Аляксандр Дэспла дэбютаваў у якасці кінакампазітара ў 1985 годзе і на момант напісання музыкі да фільма «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» быў аўтарам саўндтрэкаў да больш чым 70 пераважна французскіх фільмаў. Праца над фільмам Пітэра Уэбера вывела яго на міжнародную арэну і стала прарыўной для яго галівудскай кар’еры.
Саўндтрэк быў высока ацэнены крытыкамі, а кінастужка «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» была намініравана за музыку да фільма на «Залаты глобус», прэмію «BAFTA» і «Еўрапейскую кінапрэмію».
Спіс кампазіцый
Гісторыя стварэння Запіс саўндтрэка адбываўся з 19 па 23 ліпеня 2003 года на студыі «Sony Studios» у Лондане. Дэспла выкарыстоўваў вялікі струнны аркестр з фартэпіяна, чэлестай, драўлянымі і меднымі духавымі інструментамі.
Узнагароды і намінацыі КінапрэміяПрэмія / КатэгорыяНамінантВынікСпасылкіЗалаты глобусАляксандр ДэсплаBAFTAАляксандр ДэсплаЕўрапейская кінапрэмія11.12.2004Найлепшы еўрапейскі кампазітарАляксандр Дэспла
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Водгук на саўндтрэк на сайце «Movie Music UK» Водгук на саўндтрэк на сайце «Movie Wave» Саўндтрэк на сайце «Soundtrack.net» Саўндтрэк на сайце «Soundtrack Collector»
Катэгорыя:Альбомы Аляксандра Дэспла Катэгорыя:Саўндтрэкі 2004 года Катэгорыя:Саўндтрэкі