Рабінавая вуліца (, ) — вуліца ў Наваполацку.
Апісанне Размешчана ў паўночна-заходняй частцы горада ў раёне прамзоны БВК на тэрыторыі садовага таварыства "Нафтавік-1". Працягласць вуліцы складае каля 700 метраў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. З цэнтральнай часткі горада грамадскім транспартам да вуліцы можна даехаць аўтобусамі № 8 "Падкасцельцы - БВК" і № 12 "Падкасцельцы - Шніткі". У гэтай мясцовасці існуе яшчэ 14 вуліц з падобнай назвай (1-я Рабінавая, 2-я Рабінавая і гэтак далей).
Гл. таксама Спіс вуліц Наваполацка
Катэгорыя:Вуліцы Наваполацка