Лясны тхор для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, прадстаўнік сямейства .
Гісторыя
У 1984 годзе ў Беларусі ўлічылі каля 17,3 тысяч тхароў. — С. 161.
З 1990-х гадоў больш высокая шчыльнасць адзначаецца ў паўночна-заходняй частцы Беларусі — Гродзенскай і Віцебскай абласцях: 1,7 і 1,6 асобін/1000 га паляўнічых угоддзяў. У астатніх абласцях шчыльнасць амаль у 2 разы ніжэй (0,7-0,8 асобін на тую ж плошчу).
Сучасная папуляцыя Лясны тхор шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але нешматлікі. Для Беларусі паказваюцца два падвіды: і , мяжа якіх праходзіць меркавана па лініі Пскоў — Мінск — Жытомір Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.ХОРЬ ЛЕСНОЙ (Mustela putorius) .
Колькасць лясных тхароў, якія жывуць у паляўнічых угоддзях Беларусі, на 2013 год складала 13 120 асобін.
На 2023 год папуляцыя тхароў у Беларусі складала 17 596 асобінЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .
Дынаміка колькасці
Дынаміка здабычы
Утрыманне ў няволі Лясныя тхары жывуць у Гродзенскім і Мінскім заапарках, у Магілёўскім заасадзе.
Біялогія
Сустракаецца па ўскраінах змешаных і лісцяных лясоў, берагах лясных рэк і азёр, на лугавых поймах і забалочаных участках. Аддае перавагу акультуранаму ландшафту, досыць часта пасяляючыся ў вёсках і нават на ўскраінах гарадскіх пасёлкаў і гарадоў, неаднаразова яго здабывалі і ў Мінску. Аднак гэты від куніцавых добра прыстасаваны да жыцця ў разнастайных біятопах і ў выбары месцаў пражывання вельмі непераборлівы і непатрабавальны. Жыве ў самых разнастайных стацыях; звычайны па лясных высечках, асабліва па балотах, хмызняках, на хмызняковых балотах, па ўзлесках лесу, у алешніках. Буйных лясных масіваў і чыстых балот тхор пазбягае і сустракаецца ў іх даволі рэдка.
Літаратура
Ставровский Д. Д. «Хорек лесной»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.283-286 Сидорович В. Е. «Норки, выдра, ласка и другие куньи» Минск, 1995. −191с. Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с. Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с. Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі
Ресурсы охотничьей фауны Ресурсы охотничьей фауны 2015
Катэгорыя:Куніцавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Беларусі