«Запі́скі афіцэ́ра Чырво́най А́рміі (ад 17 ве́расня 1939 г.)» ()Podtytuł (od 17 września 1939 roku) pochodzi z wydań późniejszych. — раман Сяргея Пясецкага, упершыню апублікаваны ў 1957 годзе ў Лондане ў выдавецтве «GRYF». Гэтая сатыра апісвае знаходжанне афіцэра Чырвонай Арміі Міхаіла Зубава на Віленшчыне, якую акупаваў СССР, а потым і Германія.

Напісанне раману пачалося ў маі 1946 года. Аўтар пісаў кнігу паводле памяці і сваіх нататак. Пра напісанне гэтакага раману Пясецкі задумваўся ўжо ў 1940 годзе.

Форма і змест Гэты гратэскны раман быў напісаны ў форме дзённіка, які вёўся з 22 верасня 1939 года па 1 студзеня 1945 года, які прысвечаны (у залежнасці ад палітычнай сітуацыі) Сталіну, Гітлеру, Чэрчылю, Сікорскаму і Рачкевічу і зноў Сталіну. Стыль навязвае сінтаксіс і фармуляванне сказаў на манер рускай мовы.

Дзеянне разгортваецца ў Вільні, Лідзе і ваколіцах.

Гэты раман — перш за ўсё псіхалагічны вобраз тыповага прадстаўніка савецкага менталітэту сталінскіх часоў, які няздольны думаць самастойна, чалавека механізаваных паводзінаў, заснаваных на страху, паслухмянасці, бальшавіцкай ідэалогіі і нянавісці да ўяўных «буржуазных» ворагаў. У той жа час у рамане прадстаўленая карціна польскага насельніцтва на Віленшчыне і Гарадзеншчыне пад час Другое сусветнай вайны.

Беларускія выданні (пераклад з польскай мовы Алеся Астраўцова)Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.) (livelib.ru) (пераклад Алеся Астраўцова)Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: KNIHI.BY. Беларускія кнігі

Пастановы «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (2013, Тэатр-студыя імя Е. Міровіча БелДзАМ, Мінск, Беларусь) — пастанова Віталя Краўчанкі «Zapiski oficera Armii Czerwone» (з 1992 года да сённяшняга часу, Беластоцкі драматычны тэатр, пастанова Анджэя Якімца)

Спасылкі «Запі́скі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.)» у электронным выглядзе

Катэгорыя:Кнігі 1957 года Катэгорыя:Раманы на польскай мове Катэгорыя:Творы Сяргея Пясецкага Катэгорыя:Псіхалагічныя раманы Катэгорыя:Польскі паход Чырвонай арміі (1939) Катэгорыя:Кнігі пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Сатырычныя раманы