Уладзімір Яўгенавіч Рако́ўскі (;  — ) — вучоны ў галіне хіміі цвёрдага паліва, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940), доктар хімічных навук (1948), прафесар (1951).

Біяграфія Нарадзіўся ў Маскве. Сын Я. У. Ракоўскага. У 1918 годзе скончыў гімназіяю і паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэтаКопенкина Л. В. В. Е. Раковский (1900—1988) — основатель научной школы химической технологии торфа (к 115-летияю со дня рождения) . У сувязі з пераездам сям’і ў 1921—1923 гадах вучыўся ў Ташкенцкім універсітэце і адначасова працаваў асістэнтам на кафедры арганічнай хіміі. У 1924 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці фізіка-хімія. Выкладаў у Горнай акадэміі і Маскоўскім тарфяным інстытуце. У 1923—1926 гадах займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка навукова-даследчай лабараторыі гідраторфу, аб’яднанай у 1926 годзе з Інтрофам. Тут у 1926—1938 гадах У. Я. Ракоўскі працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі хімічнай перапрацоўкі смол. У 1930 годзе быў накіраваны ў камандзіроўку ў Германію і Швецыю. У 1938—1941 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута торфу, аб’яднанага ў 1941 годзе з Усесаюзным навукова-даследчым інстытутам тарфяной прамысловасці. У 1941—1943 гадах У. Я. Ракоўскі кіраваў сектарам перапрацоўкі, а ў 1942 годзе годзе быў прызначаны дырэктарам Інстытута торфу Акадэміі навук БССР і займаў пасаду да 1946 года, таксама ў 1964—1969 гадах. Да 1959 года адначасова кіраваў кафедрай хімічнай тэхналогіі торфу Маскоўскага тарфянога інстытута. У 1964—1969 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі ў Калінінскім політэхнічным інстытуце, з 1970 года — у Маскоўскім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тарфяной прамысловасці, кіраваў лабараторыяй хіміі торфу.

Навуковая дзейнасць У. Я. Ракоўскаму належаць навуковыя працы па хіміі і хімічнай тэхналогіі перапрацоўкі торфу, пытаннях паходжання цвёрдага паліва і нафты, тэорыі дэструкцыі прыродных палімераў і інш. Аўтар тэорыі спякання вугалёў.

Аўтар больш за 300 навуковых артыкулаў, 4 манаграфіі, каля 50 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны больш за 40 кандыдацкіх і 1 доктарская дысертацыі. Уваходзіў у склад бюро навуковага савета Акадэміі навук СССР па выкапнёваму цвёрдаму паліву, навуковых саветаў па праблемах выкарыстання торфу і прадуктаў яго перапрацоўкі, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Химия твёрдого топлива».

Сярод апублікаванага: Общая химическая технология торфа. — Л.-М.: изд. и тип. Госэнергоиздата в Мск., 1949; Химия пирогенных процеесов. — Мн., 1959 (разам з Ф, Л. Кагановіч і Я. А. Навічковай); Твёрдое топливо как химическое сырье. — М., 1959. — 32 с. — (Знание в массы) ; Получение кормовых дрожжей из торфа / Академия наук Белорусской ССР, Институт торфа. — Мн.: Наука и техника, 1977; Химия и генезис торфа. — М., 1978 (разам з Л. У. Пігулеўскай).

Літаратура

Национальная академия наук Беларуси : персональный состав. — 3-е изд., доп. и перераб. — Минск, 2003. — С. 275.

Спасылкі Михайловская С. Универсальный ресурс. О состоянии торфяной отрасли. // Беларуская думка, люты 2009. — С. 34—39. Копенкина Л. В. В. Е. Раковский (1900—1988) — основатель научной школы химической технологии торфа (к 115-летияю со дня рождения) // Труды Инсторфа 12(65) Беларусь у асобах і падзеях: Ракоўскі Уладзімір Яўгенавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Уладзімір Яўгенавіч Ракоўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Цвярскога дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта