Усохабу́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Усохская Буда.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Усоха-Будскі сельсавет у складзе Чырванабудскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Андрэеўскага, Усохскага і Чырвонакастрычніцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Усохабудскага сельсавета 4 населеныя пункты. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Дзімітраўка, Дубраўка, Красная Буда і Лук’янаўка)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 713 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,0 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 2,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (8 населеных пунктаў) — 1075 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чырванабудскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе