225-я партызанская брыгада — партызанская брыгада, створная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Глускага, Жыткавіцкага, Акцябрскага раёнаў. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (475 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад атрад У. Ц. Шантара (пазней імя Гастэлы, арганізаваны ў лістападзе 1941 года); атрад М. П. Бумажкова (пазней імя Суворава, арганізаваны ў студзені 1942 года); атрад А. П. Пакуша (пазней імя Чапаева, пачаў стварацца ў ліпені 1941 года ў Акцябрскім раёне, сфарміраваны ў лютым 1942); атрад імя Сільніцкага.
Камндаванне Камандзіры М. П. Бумажкоў; У. З. Пуцята.
Камісары Б. К. Зялёнка; У. А. Станкевіч.
Начальнікі штаба У. З. Пуцята; А. Я. Шчацко.
Гісторыя Партызаны зрывалі нямецкія перавозкі на чыгунках і шашэйных дарогах. У лістападзе — чэрвені 1942 года ўдзельнічалі ў падрыве мастоў на рэках Пціч і Бобрык (Пціцкая аперацыя), разграмілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Катка (Каткаўская аперацыя), Халопенічы, Харомцы, Слабодка і іншых. Падрыўнік В. Санчукоўскі (загінуў вясной 1944 года) пусціў пад адхон 18 эшалонаў. 12 жніўня 1943 года партызаны на чыгуначным участку Брынёва — Старушкі падарвалі 600 рэек, у лютым 1944 года — два бронецягніка.
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе