Таццяна Аляксандраўна Рама́нава ( нар. ) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар біялагічных навук (1979), прафесар (1989), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1981).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Невель. Скончыла 4 класы школы, і бацькі адвязлі яе ў Маскву, дзе працягвала адукацыю. Вялікая Айчынная вайна застала Т. А. Раманаву ў Смаленскай вобласці, дзе яна была на канікулах. Пасля вызвалення Смаленскай вобласці ў верасні 1943 года была прызвана ў Чырвоную Армію ў якасці вольнанаёмнай служачай і знаходзілася на службе да жніўня 1944 годаТатьяна Александровна Романова (К юбилею) // Весці НАН Беларусі, № 2, 2010.. У 1945 годзе паступіла на геаграфічны факультэт Смаленскага педагагічнага інстытута, а ў 1946 годзе перавялася на другі курс завочнага аддзялення геаграфічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова з вучобай працавала выкладчыкам геаграфіі, гісторыі і чарчэння ў Сычоўскім раёне. У 1950 годзе Т. А. Раманава пераязджае ў ў Мінск і працягвае вучобу на завочным аддзяленні геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова працуючы лабарантам у Інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт скончыла ў 1952 (у 1953) годзе і пачала працу інжынерам-глебазнаўцам у у інстытуце «Белдзіправадгас». У 1955 годзе паступіла ў аспірантуру і ў 1962 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З 1958 года Т. А. Раманава ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі, дзе ў 1968—1988 гадах займала пасаду загадчыка сектара.

Навуковая дзейнасць Т. А. Раманавай належаць навуковы працы па генезісе глеб і заканамернасцях фарміравання глебавага покрыва, яго структуры, неаднароднасці і эвалюцыі пад уплывам прыродных і антрапагенных фактараў. Займалася вывучэннем воднага рэжыму і вільготнасці глеб і інш. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 15 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароды і званні Медаль «За працоўную доблесць» (1966) Ордэн «Знак Пашаны» (1971) Ордэн Айчыннай вайны III ступені (1985) Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) Юбілейны медаль «40 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1985) Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» (1988) Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2010) Медаль «Маршал Савецкага Саюза Жукаў» (1997) Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1971) Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі (1976) Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1981)

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Раманава Таццяна Аляксандраўна // Нацыянальная бібліятэка Беларусі ТАТЬЯНА АЛЕКСАНДРОВНА РОМАНОВА (к 90-летиюсоднярождения) // Почвоведение и агрохимия, № 1(54) Январь — июнь 2015 г. — С. 238—243. Татьяна Александровна Романова (К юбилею) // Весці НАН Беларусі, № 2, 2010. Серыя аграрных навук. — С. 123—124.

Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР