Фатхі Алі Абдул Салам Башага (; нар. 20 жніўня 1962, Місурата, Каралеўства Лівія) — міністр унутраных спраў Урада нацыянальнай згоды Лівіі. У студзені 2022 года прызначаны кіраўніком Кабінета міністраў, што вымусіла яго ўступіць у канфлікт з Абдэлем Дбэйбе.
Біяграфія Башага нарадзіўся 20 жніўня 1962 годаhttps://monitoring.bbc.co.uk/product/c200k11n ў горадзе Місурата, Каралеўства Лівіяhttps://www.al-monitor.com/pulse/originals/2020/08/libya-serraj-bashagha-tripoli-gna-hafter.html. Мае турэцкае паходжанне.
У 1984 годзе скончыў авіяцыйны каледж Місураты, а ў наступным годзе стаў лётным трэнерам, спецыялізаваўся на знішчальніках. Прапрацаваўшы амаль дзесяць гадоў трэнерам, у 1993 годзе ён пакінуў ваенна-паветраныя сілы, а потым стварыў камерцыйную фірму.
З пачаткам грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2011 годзе далучыўся да паўстанцаў. У 2012 годзе стаў членам скандальнай групоўкі Саветы шуры Місураты, удзельнічаў у некаторых вайсковых аперацыях. У 2013 годзе балаціраваўся на пост міністра абаронаў, але не змог атрымаць гэтую пасаду.
У 2014 годзе Башагу абралі дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад горада Місурата. У 2015 годзе ён быў прызначаны старшынёй Савета абароны і нацыянальнай бяспекі ўрада Аль-Вефак. У 2016 годзе Башага знаходзіўся ў парламенцкім камітэце па палітычным дыялогу. У кастрычніку 2018 года кіраўніцтва УНЗ на чале з прэм’ерам Фаізам Сараджам прызначыла яго на пасаду міністра ўнутраных спраўhttp://alwasat.ly/news/libya/222500. На сваім пасту Башага спрабаваў стварыць прафесійныя паліцэйскія сілы для Лівіі і рэарганізаваць групы апаўчэнцаў УНЗWehrey, Frederic (19 March 2019). A Minister, a General, & the Militias: Libya's Shifting Balance of Power. The New York Review of Books.Zaptia, Sami (16 February 2019). Bashagha recognises Haftar's role . Libya Herald..
28 жніўня 2020 года Башага быў зняты з пасады міністра ўнутраных спраў з-за пратэстаў у ТрыпаліInfluential Libyan interior minister suspended amid protests. Reuters. Published 28 August 2020.. Аднак ужо 3 верасня быў адноўленыLibyan interior minister restored to post after talks. Reuters. Published 3 September 2020..
У сакавіку 2021 года заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарахLibye: «La seule compétition acceptable doit être démocratique».
20 лютага 2022 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Башагу прэм’ер-міністрам замест Абдэля Дбэйбе. Апошні адхіліў гэтае прызначэнне. Вакол Башагі фарміруецца Урад нацыянальнай стабільнасці. Орган размяшчаецца ў г. Сірт. 16 мая 2023 года Башага страціў сваю пасаду кіраўніка Урада нацыянальнай стабільнасці.
Зноскі
Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Лівіі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Катэгорыя:Ваенныя Лівіі