Сідар-Фолс () — ваенная аперацыя, праведзеная сіламі ЗША і Паўднёвага В’етнама ў студзені 1967 года ў ходзе В’етнамскай вайны.

«Сідар-Фолс» была адной з трох значных аперацыйДвума іншымі былі «Этлбара» і «Джанкшэн-сіці»., праведзеных Арміяй ЗША ў тактычнай зоне III корпуса Паўднёвага В’етнама ў сухім сезоне 1966—1967 гадоў. Кожная з гэтых аперацый на момант свайго правядзення была самай буйной з моманту ўступлення ЗША ў вайну.

Аперацыя праходзіла з 8 па 26 студзеня 1967 года ў «жалезным трохвугольніку», раёне на паўночны захад ад Сайгона, вядомым як аплот партызан НФВПВ. У ёй бралі ўдзел 16 тысяч амерыканскіх і 14 тысяч паўднёвагав’етнамскіх салдат. Мэтай «Сідар-Фолс» была «зачыстка» гэтага раёна, адкуль зыходзіла пагроза бяспекі Сайгону. Амерыканскае камандаванне разлічвала, што сілы НФВПВ паспрабуюць абараніць свой базавы раён (што непазбежна прывядзе да іх цяжкіх страт), аднак гэтага не адбылося. Партызаны аддалі перавагу пакінуць раён правядзення аперацыі і вярнуліся адразу пасля яе завяршэння.

Вынікам «Сідар-Фолс» быў захоп вялікай колькасці зброі і харчоў НФВПВ. Акрамя таго, усё насельніцтва (6 тысяч чалавек) вёскі Бэн-Сук, якая знаходзілася пад уплывам НФВПВ, было пераселена ў лагеры бежанцаў, а сама вёска цалкам знішчана. Гэты эпізод выклікаў хвалю крытыкі ў ЗША.

Назва аперацыі паходзіць ад горада Сідар-Фолс (ЗША, штат Аёва).

Літаратура Lieutenant General Bernard William Rogers. Cedar Falls - Junction City: A Turning Point. — United States Army Center of Military History, 1989. — (Vietnam Studies).

Спасылкі

Battle map Video footage from Operation Cedar Falls, 1st Infantry Division (Iron Triangle), NARA, January 1967.

Катэгорыя:1967 год у В’етнаме Катэгорыя:Бітвы і аперацыі В’етнамскай вайны Катэгорыя:Бітвы ЗША Катэгорыя:Бітвы В’етнама Катэгорыя:Студзень 1967 года