Аляксей Трафімавіч Каўко (нар. , в. Міраслаўка Бярэзінскага раёна Мінская вобласць — ) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія Нарадзіўся 28 сакавіка 1922 года ў вёсцы Міраслаўка Бярэзінскага раёна. У 1940—1941 навучальным годзе скончыў 10 класаў Сялібскай сярэдняй школы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — ваяваў з фашысцкімі захопнікамі ў складзе 208-га партызанскага палка. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнамі баявога Чырвонага Сцяга і Айчыннай вайны II ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны I ступені», «За перамогу над Германіяй у 1941—1945 гг.»

3 1944 года, пасля заканчэння курсаў партыйна-савецкага актыву ў г. Мінску — на журналісцкай рабоце. Працаваў рэдактарам Жабчыцкай райгазеты, газеты палітаддзела Лагішынскай МТС, Лунінецкай раённай газеты, уласным карэспандэнтам газеты «Заря». 3 1965 года і да выхаду на пенсію працаваў рэдактарам Іванаўскай райгазеты «Чырвоная звязда». Завочна атрымаўвышэйшую адукацыю — скончыў ВПШ пры ЦК КПСС. За дасягненні ў працы ў 1971 годзе прысвоена званне «Заслужаны дзеяч культуры Беларусі».

Літаратурную працу пачаў яшчэ ў час вучобы ў школе. Калі вучыўся ў 7 класе, часопіс «Іскры Ільіча» надрукаваў апавяданне «Вавёрачка». Працягваў літаратурны занятак, працуючы ў газетах. Удзельнічаў у першай пасляваеннай рэспубліканскай нарадзе маладых пісьменнікаў. Там было абмеркавана апавяданне «Піянер», якое друкавалася ў часопісе «Бярозка», а потым было ўключана ў хрэстаматыю для 4 класа «Роднае слова». За апавяданне «Васіль прыехаў» у 1952 годзе атрымаў другую прэмію на конкурсе газеты «Чырвоная змена». Яно было ўключана і ў альманах «На сонечных сцежках». У свой час высокую ацэнку калег-літаратараў атрымала апавяданне «Я і мая мама», змешчанае ў часопісе «Работніца і сялянка».

Апавяданні, гумарэскі, байкі рэгулярна на працягу ўсяго жыцця друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Работніца і сялянка», «Вожык», «Родная прырода», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Беларуская ніва», «Чырвоная змена», «Заря», «Народная трыбуна» і іншых, а таксама ў калектыўных зборніках «На сонечных сцежках», «Вожык смяецца».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006), член Беларускі саюз журналістаў

Не стала Аляксея Трафiмавiча Каўко 23 верасня 2012 года.

Творы Аўтар кніг:

«Смех не грэх» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2005), «Пад гоман вогнішча»(«Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2007), «Мая сцежка. Лістаючы памяць» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2011), «Неад’емнае» («Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2012),

Публікацыі ў літаратурных зборніках: «Вожык смяецца» (Мінск, выдавецтва «Юнацтва», 1992) «На сонечных сцежках» (Мінск, «Юнацтва», 1994) «Ясельда» (Іванава, «Іванаўская раённая друкарня», 2006)

Ацээнкі Аб жыцці і творчасці аўтара пісалі: Кніга «Памяць»: гісторыка-дакументальная хроніка Іванаўскага раёна (Мінск, БЕЛТА,2000) «Літаратурная карта Берасцейшчыны»: навукова-папулярнае выданне (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2008) Артыкулы: «Паважаны. Заслужаны,Ганаровы!»: Анатоль Крэйдзіч, газета «Чырвоная звязда»(21.08.2009) «Богатый летами, но молод душой»: Л. Хмелеўская, «Інформ-прагулка» (Лунінец, 13.05.2010) ПРАДМОВА: «Век — як помнік»: Анатоль Крэйдзіч да кнігі «Неад’емнае»(«Іванава, Іванаўская раённая друкарня» 2012)

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Іванаўскага раёна