Баі за Хумеру — эпізод ваеннага канфлікту ў Тыграі.

Бітва 9 лістапада з горада былі выведзены сілы спецыяльных аперацый НФВТ, пакінуўшы Хумеру выключна на апалчэнне. Войскі перакінулі на іншыя праблемныя ўчасткі фронту. Ніякіх значных абарончых сістэм не было створана, і большасць сіл паўстанцаў былі размешчаны ўздоўж ракі Тэкэзэ, маючы пры сябе аўтаматы Калашнікава, кулямёты і некаторую колькасць снайперскіх вінтовак.

Неўзабаве ў лагеры Хеліган ля эрытрэйскай мяжы пачалася першая перастрэлка, дзе на мосце праз Тэкэзэ быў забіты адзін баец УС Эфіопіі. Яшчэ два вайскоўца атрымалі раненні. Пасля з Хелігана пачаўся артылерыйскі агонь. У выніку абстрэлаў загінулі і былі паранены мірныя жыхары, а таксама пашкоджаны розныя збудаванні. Паводле звестак лекараў бальніцы Кахсай Абера, было паранена каля 200 мірных жыхароў і 46 чалавек загінулі. Многія лекары беглі ў суседнія гарады ці Судан. Некаторыя медсупрацоўнікі перавезлі каля 50 параненых у бяспечны Адэбай. Снарады патрапілі і ў ваенныя мэты, такія як закінутая турма, якая ператварылася ў ваенны лагер спецназа НФВТ. Абстрэлы працягвалася да вечара і аднавілася раніцай наступнага дня.

10 лістапада федэральныя войскі захапілі аэрапорт Хумера. У той жа дзень мясцовыя апалчэнцы адкрылі кулямётны агонь па салдатах, якія перасякалі мост Тэкэзэ з Эрытрэі ў Эфіопію. Да гэтага часу спецназ паўстанцаў ужо вярнуўся ў горад, абстраляўшы з цяжкага ўзбраення эрытрэйскую тэрыторыю, але потом зноў пакінуў Хумеру і рушыў на цэнтральны Тыграй.

Каментуючы бітву за горад, прэзідэнт рэгіёну Тыграй Дэбрэцыан Гебрэмікаэль заявіў, што ў баявых дзеяннях на баку ўрада ўдзельнічае эрытрэйская армія. Аднак урад Эрытрэі адмаўляў свой удзел у вайне.

11 лістапада мясцовыя апалчэнцы цалкам страцілі кантроль над Хамерай.

Наступствы

Пасля захопу горада тут адбыліся масавыя забойствы мірных жыхароў. Бежанцы, што далі інтэрв’ю Daily Telegraph, прыпісвалі адказнасць за разню амхарскім апалчэнцам, у тым ліку байцам Фано і ўрадавай арміі.

29 лістапада Эфіопская вяшчальная карпарацыя заявіла, што недалёка ад аэрапорта Хумера было знойдзена 70 пахавальных ям. У тэлерэпартажы ананімны ваенны чыноўнік прыпісаў забойствы НФВТ.

Зноскі

Катэгорыя:Лістапад 2020 года Катэгорыя:2020 год у Эфіопіі Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт Катэгорыя:Бітвы Эфіопіі Катэгорыя:Бітвы Эрытрэі Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Катэгорыя:Падзеі 9 лістапада Катэгорыя:Падзеі 10 лістапада Катэгорыя:Падзеі 11 лістапада