Эканамічны ўніверсітэт у Браціславе — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Браціславе.
Агульная характарыстыка Найстарэйшая ВНУ эканамічнай скіраванасці ў Славакіі. Паўстаў у 1940 годзе як прыватная Вышэйшая камерцыйная школа ў Браціславе. У 1945 годзе быў нацыяналізаваны і перайменаваны ў Славацкую вышэйшую камерцыйную школу. У 1949 годзе назва была заменена на «Вышэйшая школа гаспадарчых навук», а ў 1952 годзе — на «Вышэйшая эканамічная школа». Цяперашняя назва была прысвоена ўстанове ў 1992 годзе.
Структура Факультэт народнай гаспадаркі Факультэт камерцыі Факультэт гаспадарчай інфарматыкі Факультэт прадпрымальніцкага менеджменту Факультэт міжнародных адносін Факультэт прыкладных моў Гаспадарча-прадпрымальніцкі факультэт у Кошыцах
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Браціславы Катэгорыя:Эканамічныя ўніверсітэты