Святлана Аляксееўна Некіпелава (, — ) — беларуская актрыса.
Біяграфія Нарадзілася ў 1944 годзе ў горадзе Бузулук Арэнбургскай вобласці (РСФСР).
У 1965 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Дзмітрыя Аляксеевіча Арлова).
З 1965 да 1967 года працавала ў складзе трупы Беларускага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску.
З 1967 года і да пачатку 2010-х гадоў з’яўлялася актрысай Купалаўскага тэатра ў Мінску.
Памерла 22 студзеня 2021 годаhttps://nn.by/?c=ar&i=267205.
Тэатральныя працы
Раечка — «Залатая карэта» Л. Лявонава Сесіль — «Робін Гуд» Ішмурза — «У ноч зацьмення месяца» Ліса — «Пунсовая кветачка» І. Карнавухавай, Л. Браўсевіч Ліза — «Стары Новы год» М. Рошчына Наташа — «Памяць сэрца» А. Карнейчука Света — «Удовін дом» А. Карнейчука Рамонак, Беласнежка — «Беласнежка і сем гномаў» Л. Табакова, Л. Усцінава Люся — «Эшалон» М. Рошчына Зіна — «Трыбунал» А. Макаёнка Дачка, Лялька — «Зацюканы апостал» А. Макаёнка Святлана — «Таблетку пад язык» А. Макаёнка Дачка — «Святая прастата» А. Макаёнка Верачка — «Верачка» А. Макаёнка Стэла — «Пагарэльцы» А. Макаёнка Мануэла — «Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча Герда — «Снежная каралева» Я. Шварца Марына — «Апошняе спатканне» А. Галіна Юлька, Зоська — «Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота Мажэйка — «Амністыя» М. Матукоўскага Праскоўя Ілінічна — «» Ф. Дастаеўскага Ніна — «Вяртанне» Н. Трапіева Мэры — «Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж.-К. Кар’ера Ала — «І змоўклі птушкі» І. Шамякіна Аліна — «Парог» А. Дударава Зоська — «Раскіданае гняздо» Я. Купалы Баба-Яга — «Царэўна-жабка» Г. Сакаловай Джэсі — «Дабранач, мама!» М. Нормана Місіс Пэдзі — «Дзіўная місіс Сэвідж» Каробачка — «Чычыкаў» М. Гогаля Бабуля — «Снежная каралева» Я. Шварца Маці — «Прыгоды Заранкі і Янкі» В. Бяловай Маці Ганны — «Сымон-музыка» Я. Коласа Жанчына — «Не мой» паводле А. Адамовічаhttps://afisha. tut. by/people/svyatlana_nekipelava/.
Фільмаграфія
1968 «Фіціль», № 77 «Моцнае слова» 1970 «Руіны страляюць» — Вольга 1973 «Вялікі трамплін» 1974 «Полымя» — Тоня, выхавальніца 1976 «Час выбраў нас» 1980 «Атланты і карыятыды», 8-я серыя 1981 «Трыбунал» — Зіна, малодшая дачка «Калабка» 1999 «Каменская»,1-шы сезон, Фільм 6 «Смерць і трохі кахання» фільм 1999 «Паскораная дапамога», серыя 10 «Аднадушнае рашэнне» — настаўніца 2002 «Закон» — жанчына ў судзе 2007 «Я сышчык», Фільм № 5 «Тры колеру страху» 2010 «Жураў» — Светлалобава 2010 «Каціна шчасце» 2010 «Каханне Надзеі» 2010 «Псеўданім «Албанец»» 2011 «За табой» — вахцёрка 2011 «Навігатар», 2-я серыя «Павуцінне хлусні» — Клаўдзія Міхайлаўна 2011 «На раздарожжы» 2011 «Пяць нявест» — бабуля Каці і Асі 2011 «Сямейны дэтэктыў», 24-я серыя «Буйная рыба» — канс’ержка 2012 «Зоннентау» — бабулька 2012 «Адваротны бок Месяца» — Жукава 2012 «Выпадковыя знаёмыя» — Аляўціна Іванаўна 2013 «Выратаваць або знішчыць» — Аксана Сяргееўна Луцэнка 2014 «Цімур і каманда (Фільм)» — бабуля Ліда 2015 «Непадкупны» — Ангеліна Іванаўна Мілер, настаўніца 2015 «Ніцая вярба» — бібліятэкар 2018 «Трымайся за воблакі» 2019 «Заступнікі» — бабулькаhttps://www.kino-teatr.ru/kino/acter/w/post/28893/works/
Крыніцы
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Актрысы Беларусі Катэгорыя:Актрысы тэатра Беларусі Катэгорыя:Кінаактрысы Беларусі Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Кінаактрысы СССР