Міжнародны фестываль кінааператарскага мастацтва «Camerimage» () — польскі кінафестываль, прысвечаны ўшанаванню працы кінааператараў. Праводзіцца штогадова, пачынаючы з 1993 года. Галоўны прыз фестывалю — «Залатая жаба».

З 1993 па 1999 год «Camerimage» праходзіў у горадзе Торунь, з 2000 па 2009 год — у Лодзі, а з 2010 года праводзіцца ў горадзе Быдгашч (Куяўска-Паморскае ваяводства).

Катэгорыя:Кінапрэміі Польшчы Катэгорыя:Кінафестывалі Польшчы Катэгорыя:Узнагароды Польшчы Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Торунь Катэгорыя:Лодзь Катэгорыя:Быдгашч