«4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні» () — мастацкі фільм 2007 года рэжысёра Крысціяна Мунджыў. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Анамарыя Марынка і Лаура Васіліу.
Сюжэт Румынія, 1987 год. Апошнія гады камуністычнага рэжыму Нікалае Чаўшэску. Студэнткі Ацілія і Габіцэ — суседкі па інтэрнаце. Габіцэ цяжарная. Аборты забароненыя і з’яўляюцца крымінальным злачынствам.
Сяброўкі з цяжкасцю збіраюць суму, неабходную для нелегальнага аборту. Ацілія здымае нумар у таннай гасцініцы. Днём у яе запланавана сустрэча з нейкім спадаром Бебе. Абедзвюм дзяўчатам трэба будзе ўпершыню прайсці праз падобнае выпрабаванне. Хто з іх пацерпіць ад гэтага больш?
Акцёрскі склад Анамарыя Марынка — Ацілія Лаура Васіліу — Габіцэ
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 42 кінаўзнагародамі і яшчэ 60 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2007 года Катэгорыя:Фільмы Румыніі 2007 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Румыніі Катэгорыя:Фільмы на румынскай мове Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залатая пальмавая галіна» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі