Іван Іванавіч Сачанка (нар. , в. Вялікі Бор, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык, журналіст. Доктар гістарычных навук (1983), кандыдат філалагічных навук (1972), прафесар (1984). Брат Барыса Іванавіча Сачанкі (1936—1995), пісьменніка.
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (спецыяльнасць «Журналістыка», 1965).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1970, Інстытут журналістыкі, кафедра замежнай журналістыкіт і літаратуры, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: айчынная і замежная гісторыя; тэорыя і практыка прэсы.
Узнагароды Прэмія Саюза журналістаў СССР (1980); Нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998); Званне «Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў» (1998); Юбілейныя медалі ў гонар Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.
Літаратура Кузьма Чорный — журналист, публицист : автореферат диссертации … кандидата филологических наук : 10.678 / И. И. Саченко. — Минск, 1970. Гісторыя беларускай журналістыкі / Р. В. Булацкі, І. І. Сачанка, С. В. Говін. — Мінск, 1979.
Саченко Иван Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 576—577. Сачанка Іван Іванавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 4. — С. 662. Сачанка Іван Іванавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 248.
Спасылкі
Сачанка Іван Іванавіч // Гісторыя БДУ Юнчыц Г. Прафесару, беларускаму журналісту Івану Сачанку — 80! // Газета «Звязда», 08.11.2018.
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі