Алена Уладзіміраўна Макарава (нар. , г. Масква, РСФСР) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1977), прафесар (1992).

Біяграфія Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (філалагічны факультэт, рамана-германскае аддзяленне, кваліфікацыя «Філолаг. Настаўнік англійскай мовы сярэдняй школы», 1970), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (аспірантура, спецыяльнасць «Германскія мовы», 1976).

Працавала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў (1971—1980), Мінскім вышэйшым ваенным камандным вучылішчы (1980—1994), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1997, Інстытут журналістыкі, кафедра англійскай мовы і маўленчай камунікацыі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: сучасная англійская мова; функцыянальныя асаблівасці граматычных форм часу; сацыякультурныя асаблівасці пабудовы навуковага тэксту; методыка выкладання замежных моў.

Літаратура Набери 100 баллов! Английский язык. Централизованное тестирование : лексико-грамматические тесты, грамматический справочник по темам: Nouns, Articles, Pronouns, Adjectives and Adverbs, Numerals, словообразование, тесты по каждой теме, тесты по страноведению и чтению, итоговый тест: набери 100 баллов! / Е. В. Макарова, Т. В. Пархамович, И. Ф. Ухванова. — Минск, 2006. Научный доклад на английском языке. Планирование. Письмо. Редактирование : учебное пособие / [автор-составитель Е. В. Макарова]. — Минск, 2005.