Ніна Ціханаўна Фральцова (, Арэхава-Зуева, Маскоўская вобласць, РСФСР — 19 сакавіка 2025, Мінск, Беларусь) — беларуская журналістка, кіназнаўца. Доктар філалагічных навук (2003), кандыдат мастацтвазнаўства (1974), прафесар (2005).

Біяграфія У 1967 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка».

Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1975, Інстытут журналістыкі, кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і метадалогія журналістыкі і сродкаў масавай камунікацыі.

Узнагароды Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003), нагрудны знак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі» (2005), ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2021) — за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў работнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаПастанова Совета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 верасня 2021 года № 551 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».

Крыніцы

Літаратура Разгубленая муза тэлэбачання / Н. Фральцова // Мастацтва. — 2000. — № 2. — С. 44—46. Современная журналистка : методология, творчество, перспективы : сборник научных статей / [редколлегия: Н. Т. Фрольцова (главный редактор) и др.]. — Минск, 2008. Фральцова Ніна Ціханаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 465. Фральцова Ніна Ціханаўна / Г. У. Шур // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 417. Фральцова Ніна Ціханаўна // Журфак : факультэт журналістыкі, 1944—2004 : 60 [год / Беларускі дзяржаўны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 263—268. Фрольцова Нина Тихоновна // Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. — С. 365—366.

Катэгорыя:Тэлевядучыя Беларусі Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі