Гміна Свержань () — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Новы СвержаньМястэчка Новы Свержань адміністрацыйна ўвоходзіла ў дзве гміны; яго асноўная частка (1195 жых.) ўваходзіла ў склад гміны Свержань, у той час як невялікая частка (51 жых.) — у склад гміны Стоўбцы (1246 жых. у 1921 годзеSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923)Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.
Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Мінскага павета. 12 снежня 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Стаўбцоўскага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторыйDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 48. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 15 красавіка 1930 года ў склад гміны Свержань перададзена частка тэрыторыі гмін Стоўбцы і Мір.
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Катэгорыя:Гміны Стаўбцоўскага павета