Таццяна Валер’еўна Абель (нар. , Касцюкоўка, Гомельская вобласць) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Біяграфія Нарадзілася 18 сакавіка 1964 года ў рабочым пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці (цяпер у межах Гомеля). Бацька — Валерый Аляксандравіч Абель, заснавальнік Цырка Валерыя Абеля.

З 1971 года займалася цыркавым мастацтвам у жанры эквілібрыстыкі і жанглявання, працягваючы цыркавую дынастыю ў трэцім пакаленні. З 1987 года працавала мастацкім кіраўніком Цырка Валерыя АбеляАбель Татьяна Валерьевна.

У 1988 годзе скончыла Мінскі інстытут культуры.

Працавала кіраўніком народнага цырка Палаца культуры Гомельскага шклозавода, рэжысёрам, мастацкім кіраўніком заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь цырка імя Валерыя Абеля ў Гомелі. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву Таццяны Абель ў 2008 годзе Цырку імя Валерыя Абеля прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

У 2019 годзе абрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Гомельскай вобласці. З’яўляецца членам Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцціАбель Таццяна Валер’яўна .

Сям’я Брат — Сяргей Абель, кіраўнік арыгінальнага жанра Цырка Валерыя Абеля. Малодшая сястра — Анжаліка, мастак па касцюмах Цырка Валерыя Абеля. Муж — Яўген Сарасека, супрацоўнік Цырка Валерыя АбеляСемья Абель сделала бывший рабочий поселок в Гомельской области одним из центров циркового искусства. Дачка — Анастасія Яўгенаўна Сарасека, дырэктар палаца культуры «Касцюкоўка» (Гомель)

Узнагароды і званні медаль Францыска Скарыны (2018)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2018 года № 462 «Аб узнагароджанні», ганаровае званне «Артыст народнага калектыву», ганаровы знак Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь, ганаровая грамата Гомельскага аблвыканкама, ганаровая грамата Гомельскага гарвыканкама, ганаровая грамата Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў, ганаровая грамата адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2024)Ордэны, медалі і ганаровыя званні. Больш за 130 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці ўдастоены дзяржузнагарод .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання