Ленінская вуліца () — вуліца ў горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці Беларусі.
Гісторыя Адна з самых старажытных вуліц горада. Гістарычна называлася Каменская вуліца (або Каменка), назву атрымала ад рэчка Каменкі, прытока Лідзеі, які перасякаў вуліцу. Рэчка мела балоцістыя берагі з заліўнымі лугамі. Вуліца пачыналася з цэнтра горада, ад перакрыжавання з Віленскай, і выходзіла на дарогу ў мястэчка Васілішкі і Астрыну.
У канцы вуліцы знаходзілася павятовая турма (цяпер друкарня). У 1901 г. па вуліцы Каменскай была адчынена жаночая пачатковая школа М. К. Навіцкай. Потым гэта школа стала прагімназіяй і да 1918 г. існавала як прыватная гімназія з правамі дзяржаўнай. На гэтай вуліцы (прыкладна на месцы сучаснага кінатэатра «Юбілейны») размяшчаўся гарадскі парк. Тут, у летнім тэатры, праходзілі гастролі тэатральных труп і вандроўных цыркаў са звярынцам і каруселямі, якія звычайна круцілі ўручную тыя, хто жадаў пакатацца бясплатна.
У маі 1908 г. невядомы жыхар горада пісаў у газеце «Кур’ер Літоўскі»:
Падчас мабілізацыі напачатку Першай сусветнай вайны ў гарадскім парку адбываліся рэгістрацыя і агляды прызваных.
У часы Польскай Рэспублікі, у 1921 годзе, вуліца перайменавана ў вуліцу 3-га Мая, у гонар Канстытуцыi 1791 года. У 1920-я на скрыжаванні вуліц Сувальскай і 3-га Мая паставілі макет авіяцыйнай бомбы вышынёй больш за 2 м, якая рэкламавала Лігу супрацьпаветранай і супрацьгазавай абароны. Паводле іншай версіі, гэта была бомба, якая не разарвалася, калі яе скінуў на горад нямецкі дырыжабль-цэпелін.
Забрукаваная вуліца цягнулася ад цэнтра горада да мастка на Каменцы, а потым даходзіла да чыгуначнага пераезда. Дамы, якія стаялі бліжэй да цэнтра, былі пераважна аднапавярховымі камяніцамі, у якіх месціліся розныя крамы. Далей ад цэнтра пачыналіся драўляныя дамы з кветнікамі перад фасадам і гародамі з садамі з іншага боку. Па вуліцы 3-Мая не было культавых устаноў і прамысловых прадпрыемстваў, былі толькі невялічкія фірмы рамеснікаў. У мураваным двухпавярховым будынку былой гімназіі Навіцкай да 1932 г. размяшчалася дзяржаўная гімназія імя гетмана Караля Хадкевіча.
На сучасным скрыжаванні вуліцы Ленінскай і праспекта Перамогі да вуліцы 3-га Мая з поўдня падыходзіла вуліца Пярацкага, а на поўнач адыходзіла вуліца Фалькоўскага. Каля скрыжавання з аднаго боку былі пякарня і цукерня «Памаранка», а з другога, ля абочыны, знаходзілася бензінавая заправачная станцыя «Мабіл Ойл». На гэтым жа скрыжаванні да канца 1960-х гадоў стаяў дыхтоўны драўляны двухпавярховы дом, у якім месцілася гарадская ашчадная каса. Да 1939 г. у будынку быў Лідскі аддзел «Народнага супольнага банка». Газета «Лідская зямля» ў 1936 г. пісала:
Вуліца 3-га Мая заканчвалася каля чыгуначнага пераезда. Тут улева адыходзіла вуліца Каляёвая (цяпер Труханава). За чыгункай вуліца 3-га Мая працягвалася вуліцай Пяскі (цяпер Камуністычная).
Пісьменнік Ежы Путрамант пісаў у мемуарах пра вуліцу 3-га МаяВуліца Каменская (зараз Ленінская): якой яна была? (фота) 3 кастрычніка 2013:
Забудова
Няцотны бок № 23 — будынак друкарні (1908). Першапачаткова тут размяшчалася турма. —
Цотны бок Каменская вуліца, 6 — «Пецярбургскі гатэль» Ісака Глаўбермана (не захаваўся). Тут, верагодна, быў усталяваны адзін з першых унітазаў у Лідзе. Пра гэты цуд сантэхнікі пісалі розныя аўтары. Мельхіёр Ваньковіч ў кнізе «Дзе-нідзе» занатаваўЛаўрэш Леанід. Славойкі на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2017. № 4(80). С. 39-40.:
Лідскі абшарнік Андрэй Раствароўскі пісаў:
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Ліды