Аляксандр Сяргеевіч Даргамы́жскі (, с. Троіцкае, цяпер Тульская вобласць, Расія — ) — рускі кампазітар; адзін з заснавальнікаў рускай класічнай музычнай школы (разам з М. Глінкам). Атрымаў рознабаковую (у т. л. музычную) хатнюю адукацыю.
Творчасць Паслядоўнік М. Глінкі, самабытна развіваў яго традыцыі. Верны аснощным прынцыпам народнасці, нацыянальнай характэрнасці музыкі, Даргамыжскі праклаў новыя шляхі ў рускім музычным мастацтве, абнавіў прыёмы і сродкі музычнай выразнасці.
Яго найбольш вядомы твор — опера «Русалка» (1856) знаменавала нараджэнне новага жанру — народна-бытавой псіхалагічнай музычнай драмы. На аснове меладызаванага рэчытатыву, блізкага да жывых інтанацый гаворкі, стварыў тып рэчытатыўнай оперы («» на тэкст А. С. Пушкіна; скончана Ц. Кюі і М. Рымскім-Корсакавым, 1872). Даргамыжскі ўпершыню ўвасобіў у музыцы тэму сацыяльнай няроўнасці, узбагаціў жанры вакальнай лірыкі: рамансы «Я вас любіў», «Вяселле», «Начны зефір», «I сумна, і нудна», песня «Млынар», драматычная песня «Стары капрал», сатырычна-камічныя песні «Чарвяк», «Тытулярны саветнік». 3 іншых твораў: опера «Эсмеральда» (1847), опера-балет «Трыумф Вакха» (1848); для аркестра: жарт-фантазія «Баба-яга, або 3 Волгі nach Riga» (1862), «Маларасійскі казачок» (1864), «Чухонская фантазія» (1867).
Даргамыжскі акрэсліў новыя шляхі ў оперным і камерна-вакальных жанрах, якія вядуць да творчасці М. Мусаргскага, П. Чайкоўскага і інш. рускіх кампазітараў.
Літаратура
Пекелис М. Даргомыжский и народная песня. М. ; Л., 1951; Пекелис М. А. С. Даргомыжский и его окружение. Т. 1—3. М., 1966—1983; Скудина Г. Даргомыжский — восхождение к правде // Муз. жизнь. 1984. № 5.
Спасылкі
Катэгорыя:Оперныя кампазітары Расіі Катэгорыя:Аўтары рамансаў Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Асобы на марках