Раймунд Корсак (; , в. Жукоўшчына, цяпер Дзятлаўскі раён — 9 лістапада 1817) — польскі паэт.
Біяграфія Вучыўся ў піяраў у Варшаве. Вывучаў права ў Кракаўскім універсітэце. Служыў у войску. Працаваў у Літоўскай скарбнай камісіі. З пачатку 1790-х гг. жыў у Гродне. Удзельнічаў у паўстанні 1794 года. Быў арыштаваны расійскімі ўладамі, зняволены ў Гродне і Вільні. З 1797 г. — на Падоле, дзе быў абвінавачаны ў антыдзяржаўнай дзейнасці і зняволены ў Камянцы Падольскім.
З 1770-х гадоў друкаваў у варшаўскіх і віленскіх перыёдыках трагедыі, пасланні, паэмы, оды, байкі, пародыі, эпітафіі. Перакладаў на польскую мову Лафантэна і інш.
Памёр 9 лістапада 1817 года. Пахаваны ў мураванай капліцы каля касцёла ў в. Вялікі Жванчык (не збераглася).
Літаратура Корсак Раймонд // А. М. Пяткевіч Людзі культуры Гродзеншчыны : даведнік. — Гродна, 2000. — С.155.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Хмяльніцкай вобласці Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы