Сафíя Пшыбіляўскéне (, пры нараджэнні Сафія Іваноўская (Іванаўскайце/Ivanauskaitė) 16 верасня 1867, маёнтак Парагі, каля Шаўляў, Літва — 15 сакавіка 1926, маёнтак Парагі, Літва) — літоўская пісьменніца, сястра Марыі Ластоўскай. Больш вядомая пад псеўданімам Lazdynų Pelėda (Лаздзíну Пялéда, гэта значыць Ляшчынная Сава).
Псеўданім Lazdynų Pelėda — унікальная з'ява ў гісторыі літоўскай літаратуры. Дзве сястры Іваноўскія — Сафія Пшыбіляўскене і Марыя Ластоўская — з канца 19 ст. да 1926 года падпісвалі і публікавалі свае празаічныя творы — апавяданні, аповесці, раманы — пад супольнай літаратурнай мянушкай — Лаздзіну ПяледаDaujotytė, Viktorija. Lazdynų Pelėda: Rašytojos seserys. // Daujotytė, Viktorija. Parašyta moterų. — Vilnius, 2001.. Дакладнае аўтарства некаторых іх твораў дасюль не ўстаноўленаеRamunė Bleizgienė, Lazdynų Pelėda, http://www.xn--altiniai-4wb.info/index/details/1056 . Лічыцца, што большая частка твораў напісаных пад супольным псеўданімам, належыць пяру Сафіі Пшыбіляўскене„Objekto Nr. 10568 išsamus aprašymas“. Lietuvos Respublikos kultūros vertybių registras..
Біяграфія Сафія Пшыбіляўскене нарадзілася ў сям'і жамойцкага шляхціца Нікадэма Іваноўскага (Нікадэмас Іванаўскас, 1844-1931), жывапісца і пісьменініка, які пісаў на польскай мове. Калі Сафіі было некалькі месяцаў, бацька паступіў у Мюнхенскую акадэмію выяўленчага мастацтва, таму ўся сям'я пераехала ў Мюнхен. У 1871 годзе сям'я страціла частку даходаў ад маёнтку, бацька яшчэ не скончыў вучобу ў Мюнхене, яшчэ некалькі месяцаў удасканальваў свае веды і навыкі ў Варшаве і Кракаве. Сям'я вярнулася ў Літву, але згарэў будынак сядзібы, таму сям'я пэўны час жыла ў Шаўлях, дзе бацька працаваў мастаком. Аднак у тыя часы было цяжка выжыць ад мастацтва, таму ў 1877 сям'я вярнулася ў абноўленую сядзібу ў ПарагахLaima Amatkevičiūtė. Lazdynų Pelėda. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. XI (Kremacija-Lenzo taisyklė). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2007..
У 1891 годзе Сафія выйшла замуж за значна старэйшага шляхціца Рапаласа Пшыбіляўскіса, але іх сямейнае жыццё не было шчаслівым, бо сужэнцы, якія выпадкова звязалі лёс і стварылі сям'ю без кахання, хутка адчужыліся. Муж быў расчараваны, маючы замест хатняй гаспадыні рамантычную летуценніцу. Сям'я распалася. Муж з'ехаў у ЗША, дзе і памёр. Застаўшыся адна з двума дзецьмі, Сафія працавала ў аптэцы. У 1902 годзе спрабавала скончыць жыццё самагубствам. З 1903 пачала актыўна займацца літаратурай у ВільніLietuvos albumas. Janina Markevičaitė, Liudas Gira, Adomas Kliučinskis — Kaunas / Otto Elsner, Berlin, 1921 m..
Літаратурная праца не прыносіла заробку. Сафія жыла ў нястачы. Даглядала за хворай на сухоты маці і за вялікай гаспадаркай. У незалежнай Літве пасля смерці маці пераехала ў Коўна, дзе працавала ў Карціннай галерэі імя Чурлёніса. Кволае здароўе, нястача і сухоты забралі жыццё пісьменніцы. Памерла ў 1926 у родным маёнтку ПарагіLeopoldas Rozga. „Papilė širdyse ir likimuose", https://www.papile.lt/lt/iskilieji_zmones/sofija_psibiliauskiene.html.
Творчасць Свой першы твор - аповесць «Našlaitė» (Сірата) апублікавала ў 1898 годзе ў газеце «Ūkininkas». Пісьменніца таксама шмат друкавалася ў Varpas, Darbininkų balsas, Vienybė Lietuvninkų. Напісала шмат апавяданняў, аповесцяў. Найбольш вядомыя творы - «Ir pražuvo kaip sapnas», «Motulė paviliojo», «Klaida».
Творы, надрукаваныя пад псеўданімам Lazdynų Pelėda, амаль усе напісаныя Сафіяй Пшыбіляўскене (Сафіяй Іванаўскайце-Пшыбіляўскене). З 1908 яна перакладала з польскай на літоўскую мову творы, напісаныя сястрой Марыяй Ластоўскай. Сафія апрацоўвала іх і друкавала пад супольным псеўданімам Лаздзіну Пяледа. Гэта вызначыла асноўную ролю Сафіі Пшыбіляўскене ў творчым хаўрусе, вядомым сяння пад імем Lazdynų Pelėda.
Творы Klajunas. — Bitėnai: Kudirkos iždas, 1902. Pavasario rytmetį; Davatka; Burtininkė. — Vilnius: Šviesa, 1905. Matulė paviliojo; Stebuklingoji tošelė; Poilsis; Naujas viršaitis; Ir pražuvo kaip sapnas. — Vilnius: M. Kuktos spaustuvė, 1908. Klaida: apysaka. — Vilnius, 1909. Klaida: apysaka. — Kaunas: Sakalas, 1939 / Lazdynų Pelėda- Sofija Pšibiliauskienė. Ir pražuvo kaip sapnas: apysakos. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1947. Motulė paviliojo. — Brooklyn: Gabija, 1951. Motulė paviliojo. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1951. Pamotė: apsakymas. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961. Motulė paviliojo. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961. Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1961. Klajūnas: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1967. Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1972. Klajūnas: apysakos ir apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1977. Stebuklingoji tošelė: apsakymai. — Vilnius: Vaga, 1982. Ir pražuvo kaip sapnas: apysaka ir apsakymai. — Kaunas: Šviesa, 1990. Blūdas, arba, Lietuva buvusios Rosijos revoliucijos mete: romanas; Klaida: romanas / J. Lindė-Dobilas, Lazdynų Pelėda. — Vilnius: Vaga, 1990. Klajūnas. — Vilnius: Vaga, 1990. Raštai. T.1. — Vilnius: Strazdas ir Vėgėlė, 1914. Lazdynų Pelėdos Raštai: 4t. / Sofijos Ivanauskaitės-Pšibiliauskienės. — Kaunas — Vilnius: Švyturys, 1921–1922. Rinktiniai raštai. — Kaunas: Valst. grož. lit. l-kla, 1950. Raštai: 7t. — Vilnius: Valst. grož. lit. l-kla, 1954–1955Lazdynų Pelėda. Antologija, http://antologija.lt/.
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменніцы XX стагоддзя Катэгорыя:Рэалізм Катэгорыя:Пісьменніцы Літвы Катэгорыя:Літоўскамоўныя пісьменнікі