Холдынг «Белаўтадар» — група будаўніча-прамысловых кампаній ў Беларусі. Займае вядучае месца на рынку комплекснага будаўніцтва, рэканструкцыі і капітальнага рамонту аб’ектаў транспартнай інфраструктуры. Таксама вырабляе дарожна-будаўнічую тэхніку, дарожна-будаўнічыя матэрыялы, жалезабетонныя, сталёвыя і іншыя вырабы для дарожна-маставога будаўніцтва.
Апісанне У 2001 годзе быў створаны дэпартамент «Белаўтадар», пасля ліквідацыі камітэта па аўтамабільных дарогах пры Міністэрстве транспарту і камунікацый. Асноўнымі задачамі «Белаўтадара» з’яўляюцца распрацоўка і рэалізацыя дарожнай палітыкі, накіраванай на рацыянальнае развіццё і паляпшэнне тэхнічнага стану сеткі аўтадарог агульнага карыстання, задавальненне патрэб эканомікі і насельніцтва краіны ў аўтатранспартных паслугах, стварэнне ўмоў для развіцця сацыяльнай сферы; правядзенне эканамічнй і навукова-тэхнічнай палітыкі ў галіне дарожнай гаспадаркі; кіраванне рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогаміДэпартамент «Белаўтадар» будзе скасаваны.
У ліпені 2013 года быў створаны холдынг «Белаўтадар». Холдынг аб’яднаў прадпрыемствы ў галіне будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў.
У кастрычніку 2015 года холдынг «Белаўтадар» быў перададзены з падпарадкавання Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у падпарадкаванне Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
У студзені 2017 года было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу „Белаўтадар“ шляхам пераўтварэння рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства» Кіруючая кампанія холдынгу «Белаўтадар».
У 2020 годзе «Белаўтадар» стаў першай кампаніяй з дзярждоляй у статутным фондзе, акцыі якой дапушчаныя да таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржыАкцыі Белаўтадара прапанаваныя на беларускай біржы .
Структура У складзе холдынга «Белаўтадар» 13 дарожна-будаўнічых, мостабудаўнічых, прамысловых і транспартных кампаній.
Кіраўніцтва Органамі кіравання ААТ «Кіруючая кампанія холдынга „Белаўтадар“» з’яўляюцца агульны сход акцыянераў, наглядальны савет і выканаўчы орган — генеральны дырэктарПрынята распрацаваная з удзелам ЕБРР стратэгія развіцця «Белаўтадара» да 2023 года .
Кіраўнікі Аляксандр Васілевіч Мінін (2002—2005)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 февраля 2002 г. № 222 «Аб назначэнні М. П. Верхаўца першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, А. В. Мініна першым намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь — дырэктарам дэпартамента „Белаўтадар“ і А. А. Несцяровіча намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь» Анатоль Міхайлавіч Лыцін (2006—2012) Юрый Станіслававіч Масюк
Спасылкі
Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі