Максім Ковель (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе замацаваўся ў складзе дубля. У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»Максим Ковель отдан в аренду в "Спутник" , дзе стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў рэчыцкую каманду"Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ.

У лютым 2020 года разам з іншымі маладымі ігракамі БАТЭ быў арандаваны дзяржынскім «Арсеналам»"Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ. У складзе дзяржынскай каманды з’яўляўся на полі нерэгулярна. У верасні 2020 года быў пераведзены ў «Смалявічы»БАТЭ отдал Ковеля, Потапенко и Бочерова в аренду "Смолевичам" , дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць брэсцкага «Руха» (0:6), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы»10 футболистов покинули "Смолевичи".

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў лютым падпісаў кантракт з клубамЧетыре игрока БАТЭ перешли в "Ислочь". У сезоне 2021 не з’яўляўся на полі ў Вышэйшай лізе, гуляў за дубль, а ў 2022 годзе стаў гуляць і за асноўную каманду, нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з клубам.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль БАТЭ 4 0 2018 дубль БАТЭ 6 0 2019 (1) дубль БАТЭ 15 0 2019 (2) Д2 Спадарожнік 15 0 2020 (1) Д2 Арсенал 7 0 2020 (2) Д1 Смалявічы 7 0 2021 дубль Іслач 4 0 2022 Д1 Іслач 18 1

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач