Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук (эст.: Tallinna Tehnikakõrgkool) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Таліне (Эстонія), заснаваная ў 1992 годзе. Універсітэт забяспечвае вышэйшую адукацыю ў галіне машынабудавання.

Універсітэт мае шэсць інстытутаў: архітэктурны, цыркулярнай эканомікі і тэхналогій, эканомікі паслуг, будаўніцтва, лагістыкі, тэхналагічныInstitutes and Centres Tallinna Tehnikakõrgkool.

Сам універсітэт невялікі па колькасці студэнтаў, у ім у суме навучаецца прыкладна 4000 студэнтаў. Акадэмічны склад ВНУ складае 199 выкладчыкаўhttps://www.unipage.net/ru/5445/tallinn_university_of_applied_sciences.

Развіццё ўніверсітэта на працягу гісторыіhttps://www.tktk.ee/en/ttk/ttk-2/ttk-uas-history : 1915 — Талінская камерцыйная школа для хлопчыкаў; 1918 — Гарадская навуковая школа; 1919 — Другай талінская навуковая школа; 1923 — Талінская гарадская тэхнічная сумесная гімназія; 1925 — Дзяржаўная тэхнічная сумесная гімназія; 1929 — Талінскі тэхнікум; 1944 — Першы талінскі прамысловы тэхнікум; 1945 — Талінскі прамысловы тэхнікум; 1948 — Талінскі тэхнікум архітэктуры і будаўніцтва; 1954 — Талінскі тэхнікум па будаўніцтве; 1961 — Талінскі тэхнікум будаўніцтва і механікі; 1992 — Талінская вышэйшая тэхнічная школа (прызнана дзяржавай установай прафесійнай вышэйшай адукацыі); 1999 — Талінскі інжынерны каледж; 2012 — Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук.

У верасні 2019 года былы каледж Ляэнэ-Вірумаа быў аб’яднаны з Талінскім ўніверсітэтам прыкладных навук і створаны Інстытут эканомікі паслуг. Цяпер універсітэт працуе ў двух месцах: у Таліне і ў Мыдрыку ў акрузе Ляэнэ-Вірумаа.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Адукацыя ў Таліне Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Эстоніі