Кірыл Чарнавок (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у родным Верхнядзвінску, дзе трэнерам быў яго бацька, Ігар Чарнавок. Пазней далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама». У 2020 годзе пачаў выступаць за дубль дынамаўцаў, тады ж стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды.

У пачатку 2021 года акадэмія «Дынама» перайшла да брэсцкага «Руха», куды перабраўся і паўабаронца. Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўным складам «Руха». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Мінскам» (2:2). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.

У пачтаку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Мінск». У сталічным клубе таксама часцей выхадзіў на замену. У пачатку 2023 года праходзіў прагляд ва ўладзікаўказскай «Аланіі», пазней вярнуўся ў Мінск. У сезоне 2023 стаў пераважна выхадзіць у стартавым складзе каманды.

У жніўні 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ да канца 2025 года.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Дынама 12 3 2021 Д1 Рух 14 0 2022 Д1 Мінск 25 3 2023 (1) Д1 Мінск 13 1

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ