Юзаф Міхалавіч Валадковіч ( — ) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Францавіча Валадковіча (каля 1712—1790), старосты гайненскага, уладальніка маёнткаў у Віленскім, Віцебскім, Менскім і Новагародскім ваяводствах, і Кацярыны з Галімскіх (каля 1730 — 16.12.1811), дачкі Юзафа Галінскага (пам. пасля 17.04.1753), войскага аршанскага. Меў брата Вінцэнта. Каталік.

З 1787 па 1788 дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ, з 1788 пасол на Вялікі сойм ад Менскага павета, з 24.07.1790 ротмістр 5-й харугвы 1-й (гусарскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ, шамбялян. У 1778 — пісар гродскі менскі, у 1795—1800 — маршалак шляхты Мінскага павета, з 1802 па 1804 вілейскі павятовы маршалак, з 1805 па 09.1811 мінскі губернскі маршалак (выбіраўся на два 3-годдзі запар). У час французскай акупацыі 1812 года займаў пасады члена Савета (з 27.07.1812) і прэзідэнта аддзела харчавання (з 27.07.1812) адміністрацыі Мінскага дэпартамента ВКЛ.

У 1787 прадаў свой маёнтак Скробава. Уладальнік маёнткаў у Вілейскім (Гуя, ці Карлінсберг; Ілья), Лепельскім (Сялец, Асташова, Казаноўка), Віленскім (Побень, Галабурдзішкі), Мінскім (Чэрнень, Старынкі) і Ашмянскім (Лаздуны) паветаў.

Член масонскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою».

Узнагароды Кавалер Ордэна Св. Станіслава.

Сям’я З 1787 года ў шлюбе з графіняй Каралінай з Бжастоўскіх (1760 — пасля 1811), дачкой Станіслава Іосіфавіча Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага. Меў сына Вінцэнта (нар. каля 1790), памёр у дзіцячым узросце.

Літаратура

Раюк, А.Р. Лёс і погляды мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства (1863–1877) Яўстаха Прушынскага на этнаканфесіянальную сітуацыю ў Беларусі / А.Р. Раюк // Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зб. навук. артыкулаў. — Мінск : Бел. навука, 2022. — Вып. 1. — С. 79—89. Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Мінскай губерні ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Гісторыя і грамадазнаўства. — 2020. — № 1. — С. 58—63. Раюк, А. Р. Нефармальныя сувязі паміж губернскім дваранствам у Беларусі ў 1795—1863 гг. / А. Р. Раюк // Пытанні мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск : Права і эканоміка, 2008. — Вып. 4. — С. 406—412.

Катэгорыя:Пісары гродскія менскія Катэгорыя:Павятовыя маршалкі мінскія