Іван Кузьміч Талкачоў (20 чэрвеня 1905, вёска Амельна, Рагачоўскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Палескай вобласці.

Біяграфія Член КПСС з 1932 года. З 1932 года на партыйнай і савецкай рабоце ў Петрыкаўскім раёне. У жніўні — кастрычніку 1941 года — сакратар Петрыкаўскага, у жніўні 1943 — ліпені 1944 гадоў — Жыткавіцкага падпольных райкамаў КП(б)Б, у чэрвені — ліпені 1944 года — камісар 50-й Жыткавіцкай партызанскай брыгады. У 1944—1966 гадах — на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце ў Жыткавіцкім і Нараўлянскім раёнах.

Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Літаратура

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне