Уладзіслаў Тадэвуш Ваньковіч (? — паміж 1745 і 1750) — дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс». Сын Яна Жыгімонта Ваньковіча і Соф’і Храпавіцкай, дачкі віцебскага кашталяна.
Мечнік менскі, войскі менскі ў 1738—1763 гадах, стараста рушаўскі ў 1728 годзе. Пасол на соймы 1711, 1717, 1722, 1726, 1734 гадоў, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1730 годзе.
Валодаў у 1707 годзе маёнткамі Волма, Кабылічы, Гарэлец Менскага павета, паводле леннага права валодаў маёнткам Кляпіна Рэчыцкага павета з 1714 года,
Памёр паміж 1745 і 1750 гадах.
Сям’я У першым шлюбе з Аленай-Барбарай з Валадковічаў, з якой меў сыноў: Антоні, стараста рушаўскі. Тадэвуш-Казімір, стараста шатроўскі, канюшы менскі, лоўчы менскі, падчашы менскі.
У другім шлюбе з Тэрэзай з Філіповічаў, з якой меў сына Адама.
Літаратура
Катэгорыя:Памерлі ў 1740-я гады Катэгорыя:Старосты рушаўскія Катэгорыя:Войскія менскія Катэгорыя:Мечнікі менскія