Старажытнагрузінская мова (ႤႬႠჂ ႵႠႰႧႭჃႪႨ, энай картулі) — літаратурная мова Грузіі, якая з'явілася ў V стагоддзі. Шырока выкарыстоўвалася ў XI стагоддзі, у XVIII стагоддзі развілася ў сучасную грузінскую мову. Цяпер ужываецца як мова набажэнства ў Грузінскай праваслаўнай царкве.

Перыядызацыя Корпус тэкстаў на раннім старажытнагрузінскім складаецца з 12 надпісаў і 8 рукапісаў з рэлігійнымі тэкстамі. Літаратура на класічным старажытнагрузінскім уключае ў сябе філасофскія і гістарыяграфічныя працы.

Ранняя старажытнагрузінская мова адносіцца да V — VIII стагоддзя і складаецца з дыялектаў Ханмэці (ხანმეტი, V — VII стагоддзі) і Хаэмэці (ჰაემეტი, VII — VIII стагоддзі).

Класічная мова існавала на працягу IX — XI стагоддзяў.

Фанетыка Налічваецца 29 зычных і 5 галосных. Таксама вылучаецца паўгалосная й — алафон галоснай "і" у поствакальнай пазіцыі. +Зычныя старагрузінскай Транслітарацыя зроблена па Нацыянальнай сістэме транслітарацыі Шукіі Апрыданідзэ і Лявана Чхаідзэ (Грузінская акадэмія навук, 2002). Прыдыханне не адзначаецца, глаталізацыя адзначаецца апострафам. У квадратных дужках паказаныя эквіваленты IPA, калі ёсць адрозненніГубныяЗубныя/АльвеалярныяАльвеапалатальныяВелярныяУвулярныяГлатальныяГлухі прыдыхальны змычныp [pʰ]t [tʰ]k [kʰ]q [qʰ]Глухі глаталізаваны змычныp’ [pˀ]t’ [tˀ]k’ [kˀ]q’ [qˀ]Звонкі змычныbdgГлухая прыдыхальная афрыкатаts [tsʰ]ch [tʃʰ]Глухая гляталізаваная афрыкатаts’ [tsˀ]ch’ [tʃˀ]Звонкая афрыкатаdzj [dʒ]Глухі фрыкатыўныssh [ʃ]kh [χ]hЗвонкі фрыкатыўныzzh [ʒ]gh [ʁ]НасавыmnДрыгатлівыrЛатэральныlПаўгалосныwy [j]

+Галосныя старажытнагрузінскайПярэдніяСярэдніяЗадніяВысокіiuСярэдніeoНізкіa

Пісьменнасць

Грузінскі алфавіт, што ўжываўся ў старажытнагрузінскай — «асамтаўрулі» (загалоўныя літары) альбо «мрглавані» (выкругленыя). Алфавіт фанетычны, паказвае амаль што заўсёды адназначную адпаведнасць між фанемамі й графемамі. Створаны на аснове грэчаскага алфавіту з тым жа алфавітным парадкам літараў — літары, што прадстаўляюць фанемы негрэчаскага паходжання, знаходзяцца ў самым канцы; таксама ёсць тры літары, якім адпавядаюць тры грэчаскія фанемы, не прадстаўленыя ў грузінскай мове (ē, ü ды ō). Нарыс літараў у большасці выпадкаў значна адрозніваецца ад грэчаскага (Φ Θ Χ [pʰ tʰ kʰ] паходзяць на асамтаўрулі Ⴔ Ⴇ Ⴕ).

+Старажытнагрузінскі алфавіт асамтаўруліГрэчаскіΑΒΓΔΕϜΖΗΘΙΚΛΜΝ(Ξ)ΟΠ(Ϙ)ΡАсамтаўруліႠႡႢႣႤႥႦჁႧႨႩႪႫႬჂႭႮႯႰТранслітарацыяабґдэвзēтік’лмнйопжрГрэцкіΣΤΥΦΧ(Ψ)———————————ΩАсамтаўруліႱႲჃႴႵႶႷႸႹႺႻႼႽႾჄႿჀჅТранслітарацыяст’юпкґхк’шчцдзц’ч’хквжхō

Літаратура

Aronson, Howard J. Georgian phonology // Phonologies of Asia and Africa / Alan S. Kaye. — Vol. 2, Winona Lake, Indiana: Eisenbrauns (англ.), 1997. — ISBN 1-57506-018-3. Fähnrich, Heinz. Kartwelisches etymologisches Wörterbuch (неопр.). — Leiden: Brill, 2007. — ISBN 978-9004161092. Fähnrich, Heinz. Die georgische Sprache — Leiden: Brill, 2012. — ISBN 978-9004219069. Schanidse, Akaki. Grammatik der algeorgischen Sprache — Transl. Heinz Fähnrich. Tbilissi: Staatsuniversität, 1982. — (Schriften des Lehrstuhls für altgeorgische Sprache, vol. 24). Tuite, Kevin. Early Georgian // Ancient Languages of Asia Minor / Roger D. Wood. — Cambridge: CUP (pp. 145–165), 2008. — ISBN 978-0521684965. Катэгорыя:Грузінскае пісьмо