Мар’яна Адо́льская (Адамовіч) ( ?, г. — ?) — танцоўшчыца.
Біяграфія Да 1785 года прыгонная падскарбія надворнага літоўскага Антоні Тызенгаўза.
Вучылася ў яго балетных школах у Гродне (магчыма, у Г. Петынеці) і Паставах (у Ле Ду).
У верасні 1778 года ўдзельнічала як салістка ў школьным спектаклі «Сялянскі балет» Петынеці на сцэне прыдворнага тэатра Тызенгаўза ў Гродне (у праграмцы значылася як М. Адамовіч).
У 1783 годзе была сярод выканаўцаў балета «Шлюб самнiтаў».
Пасля смерці магната перададзена паводле яго завяшчання каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму і ў 1785 годзе ўвайшла як другая салістка ў склад трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці».
У 1789 годзе пакінула сцэну.
Літаратура
Катэгорыя:Артысты балета XVIII стагоддзя