Ян Тадэвуш Кароль Біспінг (Бішпінг, Бішпінк, ; каля 1741 — , Струбніца) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Сын Баляслава, маршалка старадубскага. Падпісаў акт аб элекцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 годзе. Пасля займаў урады старадубскага гараднічага (1765—1767), падстолія (1767—1773), земскага пісара (1773—1781), харужага (1781—1786), маршалка (1786—1793). Пасол на сойм 1782 года, дзе быў выбраны для рэвізіі Кароннай скарбовай камісіі. У 1776 годзе ўзнагароджаны ордэнам св. Станіслава. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1784 (маршалак Трыбунала духоўнага), 1789 гадоў. На моцы соймавай пастановы ў 1793 годзе стаў, як і ўсе павятовыя маршалкі, кашталянам (старадубскім).

Ян Біспінг бы найбагацейшым са шляхты ў Ваўкавыскім павеце. Яму належалі: Азярніца, Конна, Вішнёўка, Янаўшчызна, Сядзельнікі, Манцякі, Струбніца і Галоўчыцы. Гэта дазваляла весці жыццё магната і бавіць час у каштоўных паляваннях. Маёнткі пускаліся ў заставу, а калі не хапала грошай, каб іх выкупіць, яны паступова выпадалі з рук Біспінга. Існавала нават выслоўе «Прайграў ты Азярніцу, Пратрубіш і Струбніцу», або «Bispinga psy zjadły».

Памёр года ў Струбніцы, пахаваны там жа каля жонкі. Яго надмагільны помнік захаваўся перад Струбніцкім касцёлам. Надпіс, выбіты на камяні, ужо слаба чытэльны, канчаецца словамі: «Nagrobek wystawiony Rodzicom przezwdzięczne dzieci, którzy przechodniów proszą o troje pozdrowienia Anielskie».

Сям’я У шлюбе з Ганнай з Мікульскіх меў сыноў Адама, палкоўніка войскаў польскіх, і Міхала, маршалка ваўкавыскага.

На два гады перажыў сваю жонку, справіўшы ёй пышнае пахаванне ў Струбніцы. Так яго апісваў тагачасны «Кур’ер Літоўскі»В. Карпыза. Род Біспінгаў на Ваўкавышчыне ў XVIII—XX ст. // Герольд Litherland № 2 (2). Горадня, 2001:

Ян Біспінг на 36 гадоў перажыў свайго малодшага брата, які валодаў Вярэйкамі, і прыняў апеку над яго дзецьмі — Аляксандрай і Юзэфай, якія, застаўшыся бяздзетнымі ўдовамі, потым створаць Масальскую ардынацыю.

Літаратура

Ян Тадэвуш Кароль Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Падстоліі старадубскія Катэгорыя:Гараднічыя старадубскія Катэгорыя:Пісары земскія старадубскія Катэгорыя:Харунжыя старадубскія Катэгорыя:Маршалкі земскія старадубскія Катэгорыя:Кашталяны старадубскія Катэгорыя:Памерлі ў Мастоўскім раёне