Кні́га праро́ка Сафонія (; ; ) — 36-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць трэцяя частка Танаху. Дзявятая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Аўтар Імя Цфанія (צְפַנְיָה şəfanjāh) — гэта скарочаны варыянт формы ад «Зефаньягу» (צְפַנְיָהוּ şəfanjāhû) і азначае «Яхвэ ўратаваў». Пра аўтара няма дакладнай інфармацыі, акрамя самога імя, і ёсць крыху інфармацыі пра ягоную сям’ю ў першым радку яго кнігі: «Слова Гасподняе, якое было Сафону, сыну Хусіі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у дні Ісаі, сына Амонавага, сына Юдавага».

Час напісання Прыблізна праз сто гадоў пасля смерці Ісаі ў гісторыі абранага народа пачынаецца вырашальны перыяд. Ізраільскае царства больш не існавала. Іўдзейскае царства была абмежавана кавалкам зямлі вакол Іерусаліма і нагадвала толькі цень суверэннай дзяржавы. Тут усё больш і больш адкрыта пакланяюцца багам Асірыі, якая перамагла, і ў той жа час людзі незразумелым чынам спадзяюцца, што Яхве не дазволіць канчаткова загінуць вернікам Запавету. Пры такіх абставінах падчас кіравання цара Іасіі і выканаў сваю прарочую місію Сафоній. Сваёй дзейнасцю ён нейкім чынам падрыхтаваў вялікую рэлігійную рэформу цара Іасіі (кіраваў ў 639—609 да н.э.). Калі рэформа пачалася (628 г. да н. э.), прарока, верагодна, ужо не было ў жывых.

Змест Кніга мае ўсяго 3 раздзелы, цалкам паэтычныя. Паходжанне (1:1) Блізкі суд над Іўдзеяй (1:12-2:3) Суд за грахі яўрэяў (1:12-13) Судны дзень (1:14-18) Заклік для вяртання (2:1-3) Суд нар народамі (2:4-15) над Філістымлянамі (2:4-7) над Маавам і Амонам (2:8-10) над краінамі Захаду і Поўдня (2:11) над Асірыяй Гора ўпартаму Іерусаліму (3:1-20) Гнеў Божы і будучае ачышчэнне (3:1-7) Бог пакіне «бедных і сціплых» людзей, якія нарадзілі новых, дасканалых людзей (3:8-13) Збаўленне Іерусаліма (3:14-20)

Галоўная тэма Кнігі — «Дзень Гасподні», які ахопіць усіх, уключаючы абраны народ. І ўсё ж Ізраіль, ачышчаны ад сваіх беззаконняў, стане цэнтрам выратавання свету. Пазней былі дададзены некаторыя прамовы, асабліва тыя, у якіх ён намякае на вавілонскі палон, які, як вядома, адбыўся пасля смерці Сафонія.

Літаратура Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.

Спасылкі

Кніга Сафона ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга прарокі Сахоні ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга прарока Сафона ў перакладзе Леаніда Галяка Кніга Сафоніі ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Сафоніі ў перакладзе Антонія Бокуна

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Прарокі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Малыя прарокі