Абра́м Львовіч Ге́нкін (, Магілёўскай губерні — , ) — савецкі военачальнік, інжынер-віцэ-адмірал (1964). Вучоны, лаўрэат Сталінскай прэміі (1952). Доктар тэхнічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся 30 студзеня 1909 года ў Оршы (Беларусь) у сям’і рабочага.

Скончыў сярэднюю школу, рабфак (1927—1930), 4 курсы Ленінградскага электратэхнічнага інстытута (1930—1933), факультэт сувязі Ваенна-марской акадэміі (1933—1938), ад’юнктуру (1938—1941).

З 1933 года служыў на флоце.

Асістэнт кафедры радыётэхнікі факультэта сувязі (9.1941—10.1942), в.с. дацэнта кафедры тэлемеханікі (10.1942—3.1943) ВМА. Начальнік 5-га аддзялення 3-га аддзела (сакавік—ліпень 1943), нам. начальніка аддзела спец. прыбораў Упраўлення сувязі ВМФ (7.1943—4.1945).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Кіраваў укараненнем радыёлакацыйнай тэхнікі на Паўночным і Чарнаморскім флатах, рыхтаваў першыя групы спецыялістаў па радыёлакацыі.

Паслы вайны займаў наступныя пасады: намеснік начальніка ўпраўлення радыёлакацыі (4.1945—4.1953), аддзела радыёлакацыі (4—6. 1953), намеснік начальніка 5-га аддзела ВМС — нам. начальніка РТС (6—8. 1953), нам. начальніка 5-га ўпраўлення ВМФ (8.1953—10.1957). начальнік Інстытута № 14 ВМФ (10.1957—1.1959). начальнік 5-га ўпраўлення ВМФ (1.1959—3.1970).

Інжынер-контр-адмірал (1958), інжынер-віцэ-адмірал (1964).

Звольнены ў адстаўку 30 сакавіка 1970 года.

У 1970—2001 гадах загадчык лабараторыі прыкладной акіяналогіі Інстытута акіяналогіі АН СССР.

Адзін з арганізатараў стварэння і развіцця радыёлакацыі і радыётэхнічных сродкаў ВМФ. Вучань акадэмікаў А. І. Берга і А. Н. Шчукіна.

Узнагароды Сталінская прэмія 1952 года — за даследаванні ў галіне тэхнікі; ордэн Чырвонага Сцяга (1953); ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1968); ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (двойчы — 1945, 1985); ордэн Чырвонай Зоркі (тройчы — 1945, 1949, 1963); ордэн «Знак Пашаны» (1985); медалі; Ганаровы радыст (1957).

Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Літаратура Чемерис М. Радиотехническая служба в Вел. Отеч. войне // Мор. сб. 1975. № 5. С. 104—106; Радиолокация России. М., 2007. С. 103; Корольков Г. Радиоэлектроника на службе флоту// ВИЖ. 2003. № 7. С. 52.

Спасылкі Фота http://www.jewmil.com/biografii/item/326-genkin-abram-lvovich https://7lafa.com/book.php?id=150947&page=45

Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны