Барсуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Барсукі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Бор, Бярозаўка, Каменка, Кучын, Лебядзёўка, Янаўка і пасёлак Пакроўскі)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 425 Об изменении административно-территориального устройства Кормянского района Гомельской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 628 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 93,5 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 2,1 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 547 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Рагачоўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе