Луі-Аляксандр Мерант (,  — ) — французскі танцоўшчык, педагог і харэограф італьянскага паходжання. Галоўны балетмайстар балетнай трупы Парыжскай оперы ў тэатры Ле Пелецье да яго знішчэння пажарам у 1873 годзе, а пасля галоўны балетмайстар ў новай Оперы Гарнье, якая адкрылася ў 1875 годзе.

Больш за ўсё яго памятаюць як харэографа балета «Сільвія, або німфа Дыяны» Леа Дэліба (1876). Разам з Артурам Сен-Леонам і Жулем Перо з’яўляецца адным з трох харэографаў, якія вызначылі традыцыі французскага балета падчас Другой французскай імперыі і Трэцяй рэспублікі, паводле харэографа П’ера Лакота.Pierre Lacotte… Choroegrapher and Ballet Restorer An Interview with Pierre Lacotte

Біяграфія Паходзіў з італьянскай балетнай сям’і. Танцаваў на сцэнах Марселя і Мілана, затым перабраўся ў Парыж. У 1848 годзе дэбютаваў у парыжскай Оперы (у той час афіцыйна звалася Оперным тэатрам Нацыі, ) на сцэне тэатра Ле Пелецье.

Прымаў удзел у балетах Жазефа Мазілье, Люсьена Петыпа і Артура Сен-Леона, быў партнёрам балерын Фані Чэрыта і Эмы Ліўры. Выходзіў на сцэну да сталага ўзросту.

26 ліпеня 1861 года ажаніўся з балерынай Зінаідай Рышар, якая паходзіла з балетнай сям’і Рышар-Гюлень. З 1869 па 1887 кіраваў балетнай трупай Парыжскай Оперы (да 1871 года насіла назву імператарскай, , затым — зноў нацыянальнай, ).

Пасля балета «Сільвія» (1876) Луі Мерант паставіў балет-пантаміму «Фанданго», прэм’ера якога адбылася 26 лістапада 1877 года і ў якасці лібрэтыстаў для мімічнай акцыі была задзейнічына каманда Анры Мейляка і Людовіка Галеві, якія нядаўна стварылі лібрэта на аналагічную іспанскую тэму да оперы «Кармэн» Ж. Бізэ.

Яго балет «Два галубы» (Les Deux Pigeons) паводле байкі Лафантэна на музыку Андрэ Месажэ быў адноўлены з новай харэаграфіяй і стаў візітнай карткай для самых маленькіх танцораў балета Парыжскай оперы. Але іншыя балеты Меранта з пантамімным лібрэта, магчыма, сталі незваротна страчанай часткай балетнай гісторыі: La Korrigane, «фантастычны балет» Франсуа Капэ; Les Jumeaux de Bergame, «балет-арлекінада» Ш. Нюітэра і Меранта, на музыку Т. Лажарта і іншыя, якія выпускаліся сезон за сезонам для оперы Гарнье.

Сябраваў з мастаком Эдгарам Дэга, які быў частым госцем у тэатры. Дэга намаляваў Луі Меранта на сваёй карціне «Танцавальнае фае Оперы на вуліцы Ле Пелецье» (1872, у калекцыі музея Арсэ, Парыж).

Таксама стаў прататыпам аднаго з герояў мультфільма «Балерына» (Францыя, 2016).

Рэпертуар Апера Ле Пелецье 31 мая  — маркіз Санта-Крочэ*, «Джэма» Фані Чэрыта (Джэма — Фані Чэрыта, Масіма — Люсьен Петыпа) 11 ліпеня  — граф Молдер**, «Немея, або Адпоўшчанае каханне» Артура Сен-Леона (Немея — Марфа Мураўёва) 12 лістапада  — Джаміль*, «Ручай» Артура Сен-Леона (Наіла — Гульельміна Сальвіёні, Нурэда — Эжэні Фіёкр, хан — Жан Каралі).

(*) — першы выканаўца партыі (**) — першы выканаўца партыі ў Парыжы

Балеты 1873 : Gretna Green 1876 : Сільвія, або німфа Дыяны (музыка Леа Дэліба) 1877 : Фанданго (музыка Гастона Сальвера) 1879 : Yedda (музыка Аліўе Метра) 1880 : La Korrigane (музыка Тэадора Дзюбуа) 1883 : La Farandole (музыка Тэадора Дзюбуа) 1886: Блізняты з Бергамо (, музыка Тэадора Лажарта) і Два галубы (музыка Андрэ Месажэ)

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Францыі Катэгорыя:Балетныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы паводле алфавіта Катэгорыя:Кіраўнікі балетнай трупы Парыжскай оперы Катэгорыя:Артысты балета Парыжскай оперы